Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская прызначыла дарадцу па прававых пытаньнях, якая будзе шукаць, як пакараць адказных за рэпрэсіі


Сьвятлана Ціханоўская і Крысьціна Рыхтэр
Сьвятлана Ціханоўская і Крысьціна Рыхтэр

Пасаду заняла юрыстка Офісу Ціханоўскай Крысьціна Рыхтэр.

На новай пазыцыі Крысьціна Рыхтэр будзе каардынаваць працу па прыцягненьні асоб, адказных за парушэньне правоў чалавека, з выкарыстаньнем інструмэнтаў унівэрсальнай юрысдыкцыі і іншых міжнародных мэханізмаў.

Яна таксама зоймецца фармаваньнем стратэгіі працы па прававых пытаньнях Офісу Ціханоўскай і падрыхтоўкай нарматыўна-прававых дакумэнтаў для транзытнага пэрыяду.

Зь сярэдзіны 2021 году Рыхтэр працавала юрыстам у Офісе Сьвятланы Ціханоўскай. Яна каардынавала альтэрнатыўны даклад па выкананьні Беларусьсю Мэтаў устойлівага разьвіцьця ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG