У Нацыянальным мастацкім музэі зь мінулага тыдня пачаліся звальненьні супрацоўнікаў. Як паведамляе онлайн-рэсурс Reform.by, на гэты момант з музэю звальняюць 11 чалавек, а звальненьне яшчэ адной супрацоўніцы абмяркоўваецца.
Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага Кабінэту Беларусі.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін запэўніў, што для яго прысуд на 12 гадоў зьняволеньня быў цалкам чаканы. І гэта, на яго думку, сьведчыць пра слабасьць ўлады.
Пра гэта паведамляе журналістка дзяржаўнага выданьня «СБ. Беларусь Сегодня» Людміла Гладкая. У Герасімені арыштавалі маёмасьць у кошт спагнаньня грамадзянскага пазову.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны заявіў аб пагаршэньні праблем з хрыбетнікам. Пры гэтым палітыку не даюць даведацца пра ўласны дыягназ і колюць невядомы прэпарат.
Bellingcat вядомае шэрагам расьсьледаваньняў, у тым ліку вакол расейска-ўкраінскай вайны.
У канцы 2021 году мы задалі 15 экспэртам 11 пытаньняў пра тое, што чакае Беларусь і сьвет у 2022 годзе
Навагоднія ялінкі для Савету Фэдэрацыі і Падліковай палаты РФ закупляюць у Польшчы, якую расейскія ўлады аб'явілі «недружалюбнай» краінай, паведамляе тэлеграм-канал «Полигон.медиа» з спасылкай на партал дзяржзакупак.
З Нацыянальнага мастацкага музэю звольнілі 18 чалавек з палітычных прычын.
Экс-сьледчага Юшкевіча, які стварыў плятформу bychange.me для дапамогі былым сілавікам са зьменай працы, абвінавацілі паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Паразмаўлялі з бацькамі пра тое, як выхоўваць дзяцей беларусамі ў іншамоўным асяродзьдзі, а таксама спыталіся ў іх кароткіх парадаў.
На 26 сьнежня ў Беларусі 1442 чалавекі знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Расея гатовая аднавіць пастаўкі газу ў Эўропу праз газаправод «Ямал — Эўропа», заявіў у інтэрвію дзяржаўнаму расейскаму агенцтву ТАСС віцэ-прэм'ер Расеі Аляксандар Новак.
Свабода сабрала падзеі адыходзячага году ў адным календары лічбаў.
Расейскія СПА зьбілі ўкраінскі беспілотнік на падлёце да вайсковага аэрадрома «Энгельс» у Саратаўскай вобласьці, паведаміла Мінабароны Расеі. Загінулі трое вайскоўцаў.
Былога дацэнта катэдры літаратуры і міжкультурных камунікацый магілёўскага ўнівэрсытэту імя Куляшова, кандыдата філялягічных навук, дацэнта Віталя Еўмянькова ня стала 25 сьнежня, паведамляе «Наша Ніва».
Афіцыйныя беларускія ўлады ведаюць, што вызваленьне палітвязьняў і спыненьне саўдзелу ў вайне супраць Украіны можа спыніць увядзеньне санкцый і «нават, магчыма, здыме некаторыя дзейныя», гаворыцца ў заяве дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай.
У сваім відэазвароце, запісаным на беларускай і польскай мовах, польскі пасол заклікаў не забываць палітычных зьняволеных, якіх у Беларусі на час Калядаў 1442 чалавекі.
Беларуска Васіліса жыве ў прыгарадзе Марсэля ўжо больш за год. На радзіме яна працавала ў сфэры адукацыі, рэалізоўвала праекты супольна з Сусьветным банкам. У Францыі ж пакуль не працаўладкавалася, вучыць мову.
З 1 студзеня 2023 году для аграэкасядзіб будуць дзейнічаць новыя санітарныя нормы. Яны зацьверджаны пастановай ураду, якая апублікавана на Нацыянальным прававым партале.
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага Зьвязу не дазволілі нелегальна прабрацца 143 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (днём раней — 97).
Украіна зможа прадухіліць такія трагедыі, адна з якіх адбылася раніцай 24 сьнежня ў Херсоне, калі атрымае больш узбраеньняў, падкрэсьліў у Twitter міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», у Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 23 сьнежня асудзілі палітзьняволеную Тацяну Карповіч паводле ч. 3 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці) Крымінальнага кодэксу.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінцаў з Калядамі. У апублікаваным у Facebook відэазвароце ён падкрэсьліў, што з прычыны вайны многія грамадзяне вымушаныя адзначаць гэтае сьвята ў чужых дамах.
У Аўганістане няўрадавым арганізацыям загадалі не дапушчаць на працу жанчын. Аб гэтым піша агенцтва Reuters са спасылкай на ліст міністэрства эканомікі ўрада талібаў.
У вечар Божага Нараджэньня, «калі сем’і зьбіраюцца за адным сталом», «мы зноў, як у дзяцінстве верым у цуды», адзначыла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў віншаваньні да ўсіх беларусаў, якія адзначаюць гэтае сьвята 25 сьнежня.
У расейскім Новасібірску двое пʼяных мужчын у камуфляжным адзеньні 23 сьнежня прыйшлі ў краму оптыкі і зладзілі дэбош, паведамляе партал «Тайга.Инфо» са спасылкай на тэлеграм-канал АСТ-54 Black.
Паводле інфармацыі Human Constanta, Лойку перавялі ў менскі сьледчы ізалятар № 1.
Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Духоўныя калядныя звычаі «вельмі лёгка сэкулярызуюцца, калі іх адарваць ад таямніцы Богаўцелаўленьня», у якой Бог «праявіў бясконцую любоў да чалавека», адзначыў ганаровы мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп на пэнсіі Тадэвуш Кандрусевіч у пастарскім слове напярэадні сьвята Божага Нараджэньня.
Расейскі вайсковец Мікіта Чыбрын 24 лютага зайшоў у складзе акупацыйных войскаў у Кіеўскую вобласьць, яго частка знаходзілася ў Бучы, потым ён быў у Харкаўскай вобласьці. І пазьней — дэзэртыраваў.
У дзень наведваньня Аляксандрам Лукашэнкам падмаскоўнага Навукова-дасьледчага выпрабавальнага цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына, 24 сьнежня, дзяржаўныя СМІ назвалі імёны шасьці кандыдатак ад Беларусі на палёт у космас на расейскім караблі «Саюз МС».
Чатыры беларускія добраахвотнікі з палка імя Кастуся Каліноўскага атрымалі ўзнагароды ад Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны, паведаміла 24 сьнежня прэс-служба падразьдзяленьня.
Студэнты зь Беларусі змогуць бесьперашкодна паступаць ва ўнівэрсытэты Эстоніі, паведаміў у лісьце да кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлане Ціханоўскай кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Рэйнсалу.
Учора сілавікі апублікавалі відэапацьверджаньне таго, што яны шукаюць людзей па pdf-вэрсіі кнігі «Я выхожу». Паводле іх, ужо больш за 50 чалавек асудзілі дзякуючы кнізе, а ўсяго могуць быць затрыманыя «дзясяткі ці сотні» чалавек, якія ёсьць на фота ў кнізе.
Гісторыі пачулі самыя розныя: ад падарожжа за палярнае кола да эвакуацыі з Украіны, ад радасьці фізычнае працы да замілаваньня суседзкім сабачкам.
У 2023 годзе на вайсковыя зборы ў Беларусі плянуецца прызваць 9 тысяч чалавек. А да канца гэтага году збораў не прадбачыцца.
Сёньня, 23 сьнежня, былы муж Ларысы Шчыраковай (якая да 2021 году працавала журналісткай) забраў з прытулку свайго сына Сьвятаслава. Сына Шчыраковай зьмясьцілі ў прытулак (сацыяльна-пэдагагічны цэнтар) 6 сьнежня, пасьля яе арышту.
Як маньяк-забойца ня можа спыніцца і забівае зноў і зноў, так і таталітарная дзяржава імкнецца да ўсё большага кантролю. Беларуская дзяржава зноў на паляваньні. Яе новая ахвяра — права на развод.
Падаецца, што беларусы яшчэ да канца не зразумелі, якую эпічную драму перажывае беларускі соцыюм. І пунктам адліку стаў усё той жа лёсавызначальны 2020 год.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абнавіў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Дакладная колькасьць людзей, якія прайшлі праз катоўні, пакуль невядомая.
Тры чалавекі загінулі і некалькі атрымалі раненьні ў выніку страляніны каля курдзкага грамадзкага цэнтру ў Парыжы 23 сьнежня. Падазраваны ў страляніне затрыманы, да сёньняшняга нападу ён арыштоўваўся за гвалт, учынены на расісцкай глебе.
У СБУ заявілі, што сабралі доказы таго, як жыхарка акупаванага Расеяй Крыму падбухторвала свайго мужа да гвалту над цывільнымі.
Алег Панамароў загінуў 7 ліпеня, але пра сьмерць гэтага беларуса стала вядома толькі цяпер.
Пра сьмерць зьняволенай жанчыны стала вядома 23 сьнежня. Расказваем некаторыя падрабязнасьці.
Надзвычайнае здарэньне адбылося ноччу з 14 на 15 сьнежня. Праваабронцы з спасылкай на лекараў паведамляюць, што прычынай сьмерці зьняволенай стала несвоечасовае аказаньне ёй мэдычнай дапамогі.
Спад зьвязаны з праблемамі ў такіх важных галінах эканомікі, як прамысловасьць, транспарт, гандаль, ІТ-сэктар. Пры гэтым капітальныя ўкладаньні бізнэсу скараціліся на чвэрць.
Загрузіць яшчэ