Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфармацыі разблякавала сайт «Народнай волі»


Газэта «Народная воля». Архіўнае фота
Газэта «Народная воля». Архіўнае фота

Рэдакцыя інфармуе, што пасьля тэхнічных работ у звычайным рэжыме сайт, пэўна, запрацуе з 9 студзеня.

Міністэрства інфармацыі Беларусі разблякавала сайт «Народнай волі». Цяпер рэдакцыя праводзіць на сайце тэхнічныя работы.

«Спадзяёмся, што ў звычайным рэжыме сайт „Народнай волі“ запрацуе з 9 студзеня», — адзначылі ў рэдакцыі.

Сайт недзяржаўнай газэты «Народная воля» ўлады заблякавалі 18 жніўня 2022 году. Да яго не было доступу як унутры краіны, так і за мяжой.

  • «Народная воля» — незалежная беларуская грамадзка-палітычная газэта, заснаваная ў 1995 годзе Ёсіфам Сярэдзічам пасьля таго, як указам Лукашэнкі ён быў адхілены ад кіраваньня «Народнай газэтай», заснавальнікам якой быў Вярхоўны Савет.
  • У 2021 годзе выданьне страціла магчымасьць выходзіць у Беларусі ў друкаваным выглядзе, рэдакцыя дастаўляла падпісчыкам па электроннай пошце pdf-вэрсіі нумароў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG