Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК завяршыў сьледзтва ў «завочных справах» Цапкалы і Астапенкі з рэкорднай хуткасьцю


Валер Цапкала
Валер Цапкала

Сьледчы камітэт скончыў расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да Валера Цапкалы і Ўладзімера Астапенкі.

Аб пачатку спэцыяльнага вядзеньня супраць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады СК паведаміў 20 кастрычніка.

У пераліку тых, супраць каго ініцыяваны гэты працэс, Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка, Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі, былая кіраўніца штабу Ціханоўскай Марыя Мароз.

Інфармацыя аб тым, што СК пачаў працэс спэцвядзеньня ў дачыненьні да Валера Цапкалы, зьявілася 19 сьнежня. Палітыку інкрымінуюцца 12 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

22 сьнежня Сьледчы камітэт заявіў, што распачаў «спэцыяльнае вядзеньне» супраць Уладзімера Астапенкі паводле артыкулу аб завалоданьні маёмасьцю, учыненым службовай асобай (частка 3 артыкула 201 КК).

На тое, каб расьсьледаваць справу Цапкалы, СК патраціў 10 дзён, а на «спэцвядзеньне» Астапенкі яшчэ меней — усяго тыдзень, піша «Вясна».

Крымінальныя справы перададалі Генэральнаму пракурору для накіравання ў суд.

Уладзімер Астапенка — кар’ерны дыплямат, пачынаў сваю працу трэцім сакратаром МЗС Беларускай ССР. Займаў пасаду намесьніка міністра замежных спраў, працаваў у шэрагу амбасадаў. У 2018 годзе быў прызначаны паслом Беларусі ў Аргентынскай Рэспубліцы, а пазьней — паслом у Чылі, Парагваі і Пэру па сумяшчальніцтве. У лістападзе 2020-га экс-амбасадар Беларусі ў Аргентыне далучыўся да Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва.

Былы кіраўнік і адзін са стваральнікаў ПВТ Валер Цапкала стаў першым, хто паведаміў пра намер удзельнічаць у якасьці кандыдата на выбарах прэзыдэнта ў 2020-м.

Аднак Цэнтравыбаркам адмовіўся рэгістраваць Валера Цапкалу ў якасьці кандыдата нібыта празь недастатковую колькасьць подпісаў. Штаб Цапкалы пры гэтым заяўляў, што ў ЦВК было пададзена звыш 160 тысяч правераных подпісаў пры неабходных 100 тысячах.

Валер Цапкала выехаў зь Беларусі 24 ліпеня 2020 году. Ягоная жонка Вераніка актыўна ўдзельнічала ў кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай да самага дня выбараў. Цяпер сям’я Цапкалаў жыве ў Латвіі.

Справы палітвязьняў, якія знаходзяцца ў СІЗА, расьследуюць месяцамі і гадамі.

Палітвязьня Алеся Бяляцкага затрымалі 14 ліпеня 2021 году. У суд справу перадалі ў канцы 2022 году, дату пачатку суду прызначылі на 5 студзеня 2023 году.

Сьледзтва над Эдуардам Бабарыкам ідзе ўжо больш за 2,5 года. Увесь гэты час ён знаходзіцца ў СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG