У межах праграмы Фонд спартовай салідарнасьці (BSSF) разам з Дэпартамэнтам моладзі і спорту Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі і фондам «Дабрачынныя ініцыятывы Вольгі Саладухі» абвясьцілі праграму падтрымкі маладых украінскіх спартоўцаў, якія працягваюць кар’еру ў ваенны час.
Сярод атлетаў прадстаўнікі як алімпійскіх, так і не ўваходзячых у алімпійскую праграму відаў спорту. У асноўным гэта спартоўцы ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў.
Чакаецца, што першыя выплаты стыпэндый адбудуцца ўжо да Новага году.
Падтрымаць украінскі спорт можна праз старонку Фонду:
- https://bssf-team.web.app/en
- PayPal: bssf.estonia@gmail.com
- Юрыдычныя асобы могуць зьвязацца праз чат-бот: @bssfbot