У прэс-службе Лукашэнкі заявілі, што ракета прыляцела з тэрыторыі Ўкраіны і гэта ракета з комплексу С-300. На месцы працуюць адмыслоўцы.
Разглядаюцца дзьве асноўныя вэрсіі:
- 1. Залёт ракеты на тэрыторыю Беларусі, аналягічны нядаўняму інцыдэнту ў Польшчы, калі ракета паляцела ня ў той бок;
- 2. Ракета зьбітая ў выніку работы сыстэм СПА Беларусі.
На месцы здарэньня працуюць Сьледчы камітэт, МУС, Міністэрства абароны. Зьвестак аб пацярпелых на гэты момант няма.
Па факце здарэньня з ракетай у Янаўскім раёне Мінабароны Беларусі заявіла:
«Сёньня ў раёне 10 гадзін сіламі войскаў супрацьпаветранай абароны была разьбітая паветраная цэль. Яе абломкі знойдзеныя на сельскагаспадарчым полі ў раёне вёскі Гарбаха Янаўскага раёна Берасьцейскай вобласьці.
У ходзе праверачных мерапрыемстваў папярэдне ўстаноўлена, што абломкі належаць зэнітнай кіраванай ракеце С-300, выпушчанай з тэрыторыі Ўкраіны».