Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане памерла «каралева панка», мадэльерка Вів’ен Уэствуд


Вівʼен Уэствуд. Архіўнае фота.
Вівʼен Уэствуд. Архіўнае фота.

У Лёндане на 82-м годзе пайшла з жыцьця брытанская мадэльерка Вівʼен Уэствуд, якая насіла неафіцыйны тытул «каралева панка». У пачатку 1970-х Уэствуд стаяла ля вытокаў гэтай субкультуры.

Адзін зь першых і найбольш вядомых панк-гуртоў у сьвеце, Sex Pistols, неаднаразова выходзіў на сцэну ў вопратцы яе аўтарства.

Вівʼен Уэствуд (дзявочае прозьвішча — Суайр) нарадзілася ў вёсцы на паўночным захадзе Англіі, у 17 гадоў яна разам з сямʼёй пераехала ў Лёндан, дзе адвучылася ў школе мастацтва. У сярэдзіне 1960-х Уэствуд пазнаёмілася з Малькальмам Макларэнам, адным са стваральнікаў і мэнэджэраў Sex Pistols. Зь ім у 1971-м годзе яна адкрыла краму нефармальнай вопраткі Let It Rock, якая стала культавай у Брытаніі. У 1981-м годзе Уэствуд стварыла ўласны брэнд адзеньня Vivienne Westwood.

У пачатку нулявых яна стала займацца палітычным актывізмам. Уэствуд неаднаразова ладзіла рэзанансныя вулічныя акцыі і пэрформансы. Так, у 2015-м годзе яна падʼехала да дома брытанскага прэмʼер-міністра Дэвіда Кэмерана на танку, пратэстуючы супраць здабычы сланцавай нафты, а ў 2020-м годзе замкнула сябе ў мэталічнай клетцы перад будынкам крымінальнага суда ў Лёндане, падтрымаўшы такім чынам заснавальніка WikiLeaks. Асанжа.

У 2006-м годзе каралева Вялікабрытаніі Лізавета II прысвоіла Ўэствуд тытул Дамы-камандора Ордэна Брытанскай Імпэрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG