Лінкі ўнівэрсальнага доступу

71-гадоваму акадэміку Алегу Давыдзенку і яго жонцы прысудзілі па 3 гады «хатняй хіміі»


 Алег Давыдзенка
Алег Давыдзенка

29 сьнежня суд Савецкага раёну Менску прысудзіў акадэміку Алегу Давыдзенку і яго жонцы Натальлі па тры гады хатняй хіміі. Справу вяла судзьдзя Алена Жуковіч.

Доктара біялягічных навук Алега Давыдзенку і ягоную жонку Натальлю абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушылі грамадзкі парадак, альбо ўдзеле ў іх» (арт. 342 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 368).

Нагодай для перасьледу стала фота, на якім Давыдзенкі стаяць з плякатам падчас пратэстаў 2020 году.

Пачынаючы прыкладна з 26 кастрычніка Камітэт дзяржаўнай бясьпекі правёў масавыя затрыманьні ў Нацыянальнай акадэміі навук. Забралі сама меней 44 супрацоўнікаў. Пазьней 41 зь іх адпусьцілі. Аднак затым «Нашай Ніве» стала вядома, што затрыманьні працягваюцца, сярод арыштаваных і член-карэспандэнт НАН Беларусі Алег Давыдзенка.

Празь нейкі час высьветлілася, што Давыдзенку разам з жонкай затрымалі раніцай 2 лістапада.

  • Алегу Давыдзенку 71 год. Яго навуковая, працоўная дзейнасьць зьвязаная з Інстытутам генэтыкі і цыталёгіі Акадэміі навук Беларусі. У 1990 годзе ён абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Цытаплязматычная зьменлівасьць сельскагаспадарчых расьлін». У 2000 годзе абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі.
  • Давыдзенка — аўтар 300 навуковых прац, у тым ліку пяці манаграфій, аднаго падручніка, вывеў 19 сартоў расьлін. Двойчы ўганараваны прэміяй Нацыянальнай акадэміі.
  • Акрамя таго, Давыдзенка дасьледаваў геном карэннага насельніцтва Беларусі. Ягоная выснова — беларусы генэтычна не славянамоўныя балты, а славяне. Адной з высноваў дасьледаваньня стала і тое, што ў генэтычных адносінах беларусы — адна з самых маналітных папуляцый у Эўропе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG