У такую суму Зьміцер ацаніў пакуты, якія ён зьведаў за дзесяць сутак — да суду і пасьля яго, знаходзячыся ў ізалятары пры Ельскім райаддзеле міліцыі.
Зьмітра Крамянецкага й Мікалая Дземідзенку 22 лютага затрымалі на мяжы ўкраінскія памежнікі. Актывісты накіроўваліся ў Кіеў на Эўрамайдан. Ахоўнікі мяжы, да якіх, відаць, яшчэ не дайшла інфармацыя пра ўцёкі Януковіча, паставілі штампы ў пашпартах маладафронтаўцаў на забарону ўезду на тэрыторыю Ўкраіны цягам 5 гадоў і адвезьлі іх на беларускі бок, дзе перадалі ельскім міліцыянтам.
Тыя, відавочна, мелі адпаведны загад і склалі адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненьні да маладафронтаўцаў на дробнае хуліганства — нібы маладзёны брыдка лаяліся.
Судзьдзя Ельскага раённага суду Іван Цалкоў, які разглядаў міліцэйскія пратаколы, пакараў 24 лютага Зьмітра Крамянецкага Мікалая Дземідзенку 10-суткавым арыштам, які яны і адбывалі ў ізалятары пры Ельскім РАУСе.
«Гэта былі нечалавечыя ўмовы: у камэры на дваіх нас знаходзілася трое. У мяне не было спальнага месца. Камэра цёмная, не праветрывалася, не абсталявана радыёкропкай. Былі напаўгалодныя, есьці давалі толькі раз на дзень. Не было нават кіпеню, прадугледжанага інструкцыяй. Санвузел — побач з нарамі і месцам сталаваньня. Такога зьдзеку мне не даводзілася бачыць за 27 гадоў жыцьця», — расказаў карэспандэнту радыё Свабода спадар Крамянецкі.
Факты неналежных умоваў утрыманьня арыштаваных па скарзе Крамянецкага пацьвердзіла й пракуратура Ельскага раёну, якая па выніках праверкі ўнесла прадстаўленьне на адрас начальніка Ельскага РАУС з патрабаваньнем ліквідаваць выяўленыя парушэньні, а Крамянецкаму паведаміла: «Ваша скарга прызнаная абгрунтаванай і падлягае задавальненьню».
Прадстаўнік Міністэрства фінансаў у Гомельскай вобласьці Сяргей Захарчанка заявіў у судзе, што ягонае ведамства не зьяўляецца належным адказчыкам. Гэта мусіць быць Міністэрства ўнутраных спраў як распарадчык бюджэтных грошай у сваім ведамстве, бо справа, маўляў, не крымінальная, а адміністрацыйная.
Судзьдзя Марына Дамненка, якая даглядае пазоў Зьмітра Крамянецкага, вырашыла запрасіць матэрыялы праверкі ў Ельскай пракуратуры і ў Ельскім раённым судзе адміністрацыйную справу, паводле якой Зьмітра пакаралі 10 суткамі арышту.
26 чэрвеня Цэнтральны суд Гомеля па сутнасьці пачне разглядаць заяву маладафронтаўца аб спагнаньні зь міліцыі маральнай шкоды.