Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў знаходзіцца на ўсходзе Украіны. Пра гэта, адкрываючы пасяджэньне парлямэнту, паведаміў віцэ-спікер Рады Руслан Кашулінскі.
Турчынаў знаходзіцца ў камандзіроўцы, «улічваючы складаную сытуацыю, якая там склалася», адзначыў Кашулінскі.
Ад 15 красавіка ў Луганскай і Данецкай абласьцях адбываецца антытэрарыстычная апэрацыя .
3 чэрвеня Турчынаў даручыў сакратару Рады нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны Андрэю Парубію вывучыць пытаньне аб неабходнасьці ўвядзеньня ваеннага становішча ў Данецкай і Луганскай абласьцях.