«Адбываецца расчыстка Краснага Ліману, працягваюцца баі ў раёне Славянску», — цытуе Селязьнёва Інтэрфакс-Украіна.
Паводле інфармацыі Селязьнёва, за апошнія суткі правядзеньня АТА двое ўкраінскіх вайскоўцаў загінулі, 45 параненыя. Што да баевікоў, то колькасьць забітых дасягнула 300, параненых — 500.
Паведамляецца таксама пра перастрэлкі паміж «апалчэнцамі» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» і вайскоўцамі ў раёне аэрапорту Краматорск і на блёкпосьце каля пасёлку Кіраўск.
У Луганскай вобласьці ідзе бой у горадзе Шчасьце, людзі хаваюцца ў сутарэньнях, паведамляецца на сайце гораду. Паводле папярэдніх дадзеных, адзін з снарадаў трапіў у жылы дом, яшчэ адзін пашкодзіў гарадзкую водазаборную сьвідравіну. Паведамленьняў пра пацярпелых няма.
Напярэдадні кіраўніцтва АТА далажыла выканаўцу абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандру Турчынаву, што ад баевікоў ачышчана поўнач Данецкай вобласьці, зьнішчаны іх цэнтар у Сямёнаўцы, а таксама ўсталяваны кантроль над Красным Ліманам.