Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы асудзілі плякат «Сьмерць крамлёўскім акупантам»


Вольга Жураўлёва
Вольга Жураўлёва

2 чэрвеня суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў грамадзкую актывістку Вольгу Жураўлёву штрафам у пяць базавых велічынь (750 000 беларускіх рублёў).

31 траўня яна правяла адзіночную акцыю на Кастрычніцкай плошчы: выйшла з плякатам «Сьмерць крамлёўскім акупантам!» Але не прастаяла і пяці хвілін — вельмі хутка на плошчы зьявіліся АМАПаўцы. Вольгу затрымалі. Некалькі гадзін яна разам з шасьцігадовым сынам правяла ў пастарунку. У сацыяльных сетках пра зьмест пляката разгарэлася дыскусія.

Меркаваньні падзяліліся амаль пароўну: праваабаронцы не падтрымліваюць такіх заклікаў і не гатовыя бараніць такіх людзей, актывісты ж падтрымліваюць Вольгу — маўляў, слова «сьмерць» тут ужываецца ў пераносным сэнсе. Кіраўнік ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан такім чынам абгрунтаваў сваю пазыцыю:
Алег Корбан
Алег Корбан
«Асабіста я лічу, што ў закліку „Сьмерць крамлёўскім акупантам!“ няма ніякай агрэсіі, гвалту і закліку да якіх-небудзь гвалтоўных дзеяньняў. Па-першае, тут няма ніякай канкрэтыкі — сьмерць гэта можа быць і ў пераносным сэнсе, гэта можа азначаць і палітычную сьмерць гаспадароў Крамля, можа быць і іншы падтэкст. Тут, як мне бачыцца, напрамую няма ніякай агрэсіі. Калі б і быў прамы прызыў, ён тычыцца акупантаў. А акупанты — гэта ворагі, гэта тыя, хто ўварваўся і захапіў не сваё. Таму я лічу, што нічога кепскага ў гэтым закліку няма».
Тацяна Равяка
Тацяна Равяка
Праваабаронца Тацяна Равяка апавяла, што выпадак з Вольгай Жураўлёвай яе калегі сёньня ўжо грунтоўна і сур’ёзна абмяркоўвалі. І вырашылі не падтрымліваць удзельніцу адзіночнага пікету з такім заклікам, не аказваць ёй дапамогі:

«На мой погляд, плякат „Сьмерць крамлёўскім акупантам!“ утрымлівае заклік да гвалту і варожасьці. Мы не падтрымліваем гэтыя заклікі. Яны супярэчаць Канстытуцыі, міжнародным нормам у кантэксьце свабоды выказваньня думак і свабоды мірных сходаў. Сёньня мы абмеркавалі гэта ў сваёй арганізацыі, і мы лічым, што мы ня можам падтрымліваць у дадзеным выпадку людзей, якія выступаюць з падобнымі заклікамі. Менавіта ў гэтым кантэксьце — кантэксьце публічнага выказваньня».

Але іншыя правы такіх асобаў «Вясна» гатовая бараніць, Да прыкладу, як патлумачыла праваабаронца Тацяна Равяка, — калі пры затрыманьні будзе ўжытая сіла, чалавек будзе зьбіты, калі суд будзе несправядлівы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG