Як паведаміў Радыё Свабода адзін з удзельнікаў пікету Максім Жбанкоў, выкладчыкі, сярод якіх тры сэнатары, а таксама прадстаўнікі прафсаюзу, трымаюць плякаты, напісаныя па-ангельску і па-літоўску: «Аўтарытарны ўнівэрсытэт для дэмакратычнай Беларусі?», «Мы — не гастарбайтэры», «Падробны конкурс — падробныя выкладчыкі», «Дзе мае правы?», «Сустрэнемся ў судзе», «ЭГУ лічыць, што можа існаваць па-за літоўскім правам?».
«Мы лічым, што самі прынцыпы арганізацыі конкурсу выкладчыкаў былі заганныя, зь яго былі выключаныя тыя, хто павінен быў актыўна ўдзельнічаць паводле статуту ўнівэрсытэту, — Сэнат і студэнцкае прадстаўніцтва. Мы маем справу з адміністратыўным выбарам ляяльных выкладчыкаў, які ня мае нічога агульнага з акадэмічнымі свабодамі. Фактычна, ніякага конкурсу не было, было разьмеркаваньне ляяльных супрацоўнікаў на загадзя падрыхтаваныя пазыцыі. Ніякіх новых твараў не атрымалася, як было абяцана перад пачаткам конкурсу. Па-за вынікамі конкурсу засталіся тыя, хто нязгодны з пазыцыяй адміністрацыі. Мы лічым конкурс падробным, такім, што супярэчыць падставовым прынцыпам самога існаваньня ЭГУ. У выніку конкурс, які быў абвешчаны як сродак для вырашэньня нашых пытаньняў, загнаў унівэрсытэт у яшчэ глыбейшы ўнутраны крызіс. Гэта сьведчыць пра тое, што адміністрацыя няздольная на тое, каб нешта зрабіць у справе вырашэньня крызісу. Нашая канчатковая мэта — ратацыя топ-мэнэджмэнту», — сказаў Максім Жбанкоў.
Па выніках конкурсу, які прайшоў у два этапы — папярэдні адбор заявак кандыдатаў і індывідуальныя гутаркі — выбралі 17 выкладчыкаў, зь якімі падпішуць працоўныя дамовы на 5-гадовы тэрмін з поўнай занятасьцю. Усяго разглядалася больш за 120 заявак.
Максім Жбанкоў, які прапрацаваў ва ўстанове 8 гадоў і ня трапіў у сьпіс 17 абраных выкладчыкаў, так ацаніў свой цяперашні статус у ЭГУ:
«Я цяпер ніхто. Ужо цяпер адбываецца разьмеркаваньне навучальнай нагрузкі на наступны год. Але дагэтуль невядома, хто будзе працаваць. Ужо нібыта адбыўся другі раўнд конкурсу, якога ўвогуле не павінна было быць, але яго вынікаў мы ня ведаем. Адміністрацыя адмаўляецца з намі размаўляць і штосьці дакладна тлумачыць. Сытуацыя непразрыстая і вельмі драматычная для большай часткі тых, хто працаваў і хацеў працаваць яшчэ ў ЭГУ. Я працаваў 8 гадоў у гэтай інстытуцыі, на працягу якіх ня меў ні адпачынкаў, ні мэдыцынскай страхоўкі, быў абсалютна безабаронны. А зараз я ня маю ніякіх пэрспэктываў, зьвязаных з працай у ЭГУ. Я так разумею, што варта шукаць іншай працы».
13 студзеня рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў падпісаў загад пра абвяшчэньне адкрытага міжнароднага конкурсу на замяшчэньне 17 выкладчыцкіх пасадаў.
Старшыня сэнату ЭГУ Павал Церашковіч выказаў сумнеў у справядлівасьці і празрыстасьці гэтага конкурсу. Асноўная асьцярога, якую маюць прадстаўнікі сэнату, — гэта тое, якім чынам будзе фармавацца конкурсная камісія.
9 лістапада прайшлі выбары ў сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які працуе ў Вільні. Сэнат — галоўны орган акадэмічнага самакіраваньня. У сэнат прайшло 12 з 13 прадстаўнікоў дэмакратычнай плятформы «За новы ЭГУ». Яна аб’яднала выкладчыкаў, нязгодных з прапанаваным адміністрацыяй ВНУ плянам разьвіцьця ўнівэрсытэту.
5 лютага з ЭГУ звольнілі прафэсара Паўла Церашковіча.
А ўжо 6-га выкладчыкі ЭГУ заклікалі рэктара Анатоля Міхайлава сысьці ў адстаўку. Сэнат таксама выказаў недавер прарэктарам Бярнардасу Гайлюсу і Аляксандру Каўбаску.
11 лютага адміністрацыя Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту выступіла з заявай, у якой паведамляе, што пагадзілася на просьбы выкладчыкаў, якія хочуць працаваць паводле доўгатэрміновых працоўных дамоваў.
22 траўня ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце быў завершаны адбор выкладчыкаў, зь якімі будуць падпісаныя працоўныя дамовы на 5 гадоў. Як паведамляецца на сайце ЭГУ, па выніках адкрытага конкурсу, які прайшоў у два этапы — папярэдні адбор заявак кандыдатаў і індывідуальныя гутаркі — выбралі 17 выкладчыкаў, зь якімі падпішуць працоўныя дамовы на 5-гадовы тэрмін з поўнай занятасьцю. Усяго разглядалася больш за 120 заявак.
Цяпер Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт гатовы да другога этапу рэформы прафэсарска-выкладчыцкага складу. Гэта будзе ўнутраны конкурс сярод цяперашніх выкладчыкаў ЭГУ. Адбор на гэтыя пасады будзе залежаць ад патрэбаў унівэрсытэцкай нагрузкі, і зь пераможцамі заключаць працоўныя дамовы на двухгадовы тэрмін.

Канфлікт у ЭГУ
Канфлікт адміністрацыі ўнівэрсытэту і выкладчыкаў ЭГУ, аб’яднаных у прафсаюз выкладчыкаў EHUnion, доўжыцца ўжо некалькі месяцаў.13 студзеня рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў падпісаў загад пра абвяшчэньне адкрытага міжнароднага конкурсу на замяшчэньне 17 выкладчыцкіх пасадаў.