Piotr Klujeu распавядае пра свой дыялёг з работніцай аднаго зь менскіх заводаў:
– Прабачце, калі ласка, а як зачыніць гэтае памяшканьне?
– Эээ, не!!! Гаварыце са мной па-рускі! Вы што рускава ні знаіце?
– Мне лягчэй па-беларуску...
– Што-та вы ні настаяшчый беларус, настаяшчые так не гаварат!!!
***
«Гексаграма сун, сказаў голас зусім блізка. Вецер ідзе за ветрам. Так высакародны чалавек раздорвае неабходнае. I зьдзяйсьняе, што яму належыць».
Гэта кавалак з кнігі прозы Ігара Бабкова «Хвілінка. Тры гісторыі», за якую аўтар 2 чэрвеня атрымаў прэмію імя Ежы Гедройця.
Таго самага, пра якога шмат гадоў таму, задоўга да самой ідэі прэміі, Ігар Бабкоў пісаў у эсэ: «... і раптам я нарэшце ўцяміў, што таямніцы Ежы Гедройця (адна зь ягоных таямніц) – у Менску, у гэтым прывідным горадзе, які ператварае ў прывід усіх нас, у якім, каб застацца, ты вымушаны няспынна ўяўляць, прыдумваць – краіну, традыцыю, мову, сэнс жыцьця, сябе й астатніх. Так, як гэта рабіў Ежы Гедройць, стары мудры чалавек... зь Менску». («Каралеўства Беларусь», 2005).
Я глядзеў відэатрансьляцыю цырымоніі ўручэньня прэміі, і паралельна зазіраў у фэйсбук, каб прачытаць камэнты нешматлікіх ахвочых.
«Я заўзею за N, бо яна мая аднакурсьніца», «Я за X – ён клёвы», «Блін, а хто гэта такія, чаму я пра іх ніколі ня чуў?», «Бабкоў? Давядзецца пачытаць, дзе купіць?», «Людзей малавата», «Няма маркетынгу».
А пасьля ўбачыў, як аўтар тлумачыў у відэакамэру «пра што кніжка». У аб'ектыве былі вочы мужнага і вытрыманага чалавека, які пачуў за сваё жыцьцё шмат пытаньняў, зь якіх «пра што кніжка?» ужо даўно перастала выбіваць з душэўнай раўнавагі.
З анатацыі: «Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць. ... 3ь іншага боку, ёсьць другі плян. Мэтафізічны. 3 гэтай пэрспэктывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатар душы, пэрсанажы якога прыбраныя ў вопратку часу».
Олег Грушецкий:
– «Ці не сказаўся тут яго юбілей? (Прэмія ўручалася акурат у дзень пяцідзесяцігодзьдзя Ігара Бабкова. – СК) Падаецца, што кніга занадта філязофская, гісторыя далёка не для ўсіх».
У галаве загучаў уяўны цётчын голас: «Эээ, вы какой-та нінастаяшчы пісацель, у Мінску так ня пішуць! Які Гедройць, хто такі? Чаго ўяўляць-прыдумляць – усё ёсьць!».
Атмасфэра ў залі і на сцэне падчас цырымоніі мне падалася крыху напружанай, самі рухі і прамовы – скамечанымі. Магчыма, прысутным у канфэрэнц-залі новага-моднага гатэлю «Вікторыя» была нязвыклая атмасфэра саліднасьці, і... няменскасьці. Дыхтоўнасьць і даробленасьць звычайна асацыююцца з замежжам, найперш эўрапейскім. У інтэр'ерах якога многія беларускія літаратары бывалі ня раз, і выглядаюць там арганічна.
А Менск... Гэта кавярня, гэта кнігарня, парк ці набярэжная. Ну на худы канец старая заля афіцыйнай, але творчай установы. Дзе так звыкла і ўтульна слова за слова пагружацца ў мэтафізыку такога ўяўнага, і такога рэальнага гораду, дзе падзеі і героі дапаўняюць сябе сапраўдных, і сябе ў візіі аўтара.
Ігар Бабкоў працуе з сэнсамі. Проза, паэзія, эсэістыка, прамова, сказ, склад, гук, інтанацыя. Аўтар прамаўляе нягучна, і пачуць яго можна толькі сьцішыўшыся. Ён ня будзе перакрыкваць ці прыцягваць увагу адмысловымі трукамі. Зрэшты, як і большасьць сучаснай беларускай прозы, якая паўстала як новая традыцыя на пачатку новай краіны.
Якую дваццаць зь лішкам гадоў таму ўяўлялі-прыдумлялі, і якая, здавалася, зьнікае назаўсёды ў гіпэррэальнасьці, якая абрынулася на ўсіх, незалежна ад таго, ці мог хто чуць празь цішыню, заглыбіўшыся ва ўласныя адчуваньні, ці не.
Ігар Бабкоў стварае літаратуру, якую можна і трэба чытаць, адключыўшы кампутар, тэлевізар і тэлефон, голас суседа па грамадзкім транспарце ці па лесьвічнай пляцоўцы.
Магчыма, аўтар ведае, што на такі крок здатны далёка ня кожны, а таму патэнцыйны чытач ягонага новага твору вымалёўваецца яшчэ больш блізкім і зразумелым.
Абраньне Ігара Бабкова пераможцам прэміі Гедройця – вялікі посьпех журы. Як для менчукоў сталася б вялікім посьпехам адкрыцьцё для сябе такога героя прасторы і часу як менчука Ежы Гедройця, і ляўрэатаў прэміі ягонага імя.
Ці праз ляўрэатаў – Гедройця. «Ненастаяшчую літаратуру». Проста літаратуру.