Пра гэта піша газэта не прызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Głos znad Niemna.
Адміністрацыйную справу супраць 83-гадовай польскай актывісткі ў суд накіравала гарадзенская мытня. Вераніку Сэбасьцяновіч вінавацяць у тым, што яна нібыта захоўвала 70 скрынак з гуманітарнай дапамогай для вэтэранаў Арміі Краёвай ад польскай асацыяцыі «Одра — Нёман», якія былі канфіскаваныя ў яе дома 2 красавіка.
Паводле мытнікаў, «неўстаноўленая асоба з Польшчы набыла і раздала іншым асобам у Польшчы прадукты харчаваньня і сувэніры агульным коштам каля тысячы эўра для адпраўкі іх дробнымі партыямі ў Беларусь. Пазьней гэтыя тавары былі выяўленыя ў доме Веранікі Сэбасьцяновіч у Скідзелі, якая павінна была каардынаваць дадзеную кантрабанду, зьдзяйсьняючы адміністрацыйнае правапарушэньне, паколькі тавары не былі размытненыя».
Такое адміністрацыйнае правапарушэньне караецца штрафам ад 5 да 30 базавых велічынь.
Паводле мытнікаў, у ходзе адміністрацыйнага расьсьледаваньня супраць 83-гадовай жанчыны ня знойдзена ні абцяжваючых, ні зьмякчальных акалічнасьцяў.
«Я не баюся гэтага суду, бо ўжо і не такія працэсы перажыла. Мы не атрымліваем ніякай дапамогі ад беларускай дзяржавы. У нас няма офісу, таму што гэтыя дзьве літары — AK — яшчэ вельмі раздражняюць чыноўнікаў. І па сёньняшні дзень яны называюць нас бандытамі», — сказала Вераніка Сэбасьцяновіч, камэнтуючы для газэты «Głos znad Niemna» новую судовую справу.
19 чэрвеня 2013 году Вераніку Сэбасьцяновіч разам з кіраўніком не прызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Мечыславам Яськевічам судзілі за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, а таксама за ўсталяваньне крыжа ў памяць жаўнераў Арміі Краёвай. Тады Мечыслава Яськевіча аштрафавалі на 4 мільёны, а Вераніку Сэбасьцяновіч — на 2,5 мільёна.