Лінкі ўнівэрсальнага доступу

358 прастытутак затрымалі падчас чэмпіянату сьвету


Зь іх 199 прапаноўвалі свае паслугі праз інтэрнэт, 132 былі затрыманыя на вуліцах і аўтатрасах, 27 — у гатэлях і начных клюбах. Такую інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства ўнутраных спраў.

Амаль усіх прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе штрафу ці адміністрацыйнага арышту.

«На самых буяных таксама складзеныя пратаколы за непадпарадкаваньне міліцыі і дробнае хуліганства», — паведамляе сайт МУС.

Найбольш жанчын затрымалі ў Менску, на прылеглых аўтатрасах і ў кавярнях.

На падставе сьведчаньняў затрыманых напярэдадні і падчас чэмпіянату сьвету Радыё Свабода ня раз паведамляла пра масавыя затрыманьні прастытутак у Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG