Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода: Лукашук у «Галіяфах», Абама ў Варшаве, мэтро ў Малінаўцы


Што Аляксандар Лукашук думае пра пэрспэктывы дакумэнтальнай прозы ў Беларусі? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны.

СЛУХАЦЬ ЭФІР


Сярод тэмаў:

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў у Варшаве, што Злучаныя Штаты пераглядаюць маштабы сваёй вайсковай прысутнасьці ў Эўропе ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне і роляй у гэтых падзеях расейскіх уладаў.

Сёньня ў Менску адбываецца прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Лукашука «Вяртаньне нацыяналіста»;

У Менску адкрылася новая станцыя мэтро — «Малінаўка». За 30 гадоў існаваньня колькасьць станцыяў сталічнага мэтрапалітэну дасягнула 29-ці. Пры афармленьні станцый цяпер выкарыстоўваецца пераважна беларуская мова.

Міліцыя пачала пошукі 8 навучэнцаў са спэцыяльнай вучэльні закрытага тыпу ў Крывічах Мядзельскага раёну, якія ўцяклі тры дні таму. Праваабаронцы асьцерагаюцца, што хлопцы маглі ўцячы ў Расею ці на Данбас.

Апытаньне ў Гомелі: Як бы вы ацанілі цяперашні стан беларускай эканомікі? Ці ў правільным кірунку яна разьвіваецца?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG