Цяпер будаўнікі возьмуцца за трэцюю лінію. Адметна, што пры афармленьні станцый мэтрапалітэну цяпер выкарыстоўваецца пераважна беларуская мова. А абвесткі ў цягніках, як і падчас хакейнага чэмпіянату сьвету, гучаць па-беларуску і па-ангельску.
А 15-й гадзіне з канцавой станцыі «Малінаўка», якая завяршае Маскоўскую лінію мэтрапалітэну, у бок цэнтру выправіўся першы цягнік з пасажырамі. Адкрыцьцё станцыі ня раз пераносілі — апошнім разам меркавалася, што яна запрацуе ў Дзень Перамогі 9 траўня, але ў тунэлі аказалася поўна вады. Пробны праезд адбыўся толькі пры канцы мінулага месяца.
Плятформа «Малінаўкі» вытрымана ў сьветла-зялёнай колеравай гаме, на сьценах — панэлі са стылізаванымі кустамі маліны. Навабуд працягнуў прыродна-геаграфічную тэматыку ранейшых станцыяў — «Грушаўкі», «Міхалова», «Пятроўшчыны» — адмовіўшыся ад ідэалягічнай ці прамысловай прывязкі. Як кажа вядомы скульптар Гэнік Лойка, цяперашнія тэхналёгіі дазваляюць дасягаць нашмат большага візуальнага эфэкту, чым падчас першых экспэрымэнтаў на пачатку 1980-х:
«Я бачу, што і тэхналёгіі новыя ўжываюцца, і камень лепей адшліфаваны, бліскучы ўвесь. Таму ўсё гэта ў духу і ў рэчышчы сучасных тэхнічных напрацовак. Зразумела, што ў той час — у 1980–90-х — выконваць працу ў такой якасьці будаўнікі папросту не маглі фізычна. А цяпер гэта цалкам рэальна. Таму ўсё правільна, так і трэба. Але гэта ва ўсім сьвеце такая тэндэнцыя, ня толькі ў Беларусі — найноўшыя тэхналёгіі дазваляюць рабіць прыгожа і даўгавечна. Цяпер гэта норма».
Гэнік Лойка — пасьлядоўны змагар за права на беларускую мову ва ўсіх сфэрах жыцьця. Ён усьцешаны, што прынамсі пад зямлёй родная мова захавалася лепш, чым на паверхні: надпісы на новых станцыях — беларускамоўныя, абвесткі ў вагонах і на станцыях — гэтаксама:
«Гэта добра, што ўсё напісана па-беларуску, так. Перакананы, што зь цягам часу трэба будзе перапісаць на беларускую мову і старыя станцыі. Але, прынамсі, я ўсьцешаны, што дзяржаўная мова ў мэтро — скрозь беларуская, а не якоесьці там „двуязычые“. Нічога не дублюецца, і гэта файна. Думаю, што і ангельскі дубляж, які быў уведзены пад хакейны чэмпіянат сьвету, таксама трэба здымаць, надалей аб’яўляць прыпынкі толькі па-беларуску. Досыць ужо, хопіць. Бо гэта ўжо проста раздражняе — пры ўсім тым, што я люблю, паважаю ангельскую мову. Але навошта людзям слухаць нейкі набор іншаземных словаў, які ім проста незразумелы?»
У сваю чаргу, як лічыць мовазнаўца Зьміцер Саўка, абавязкова трэба захаваць на інфармацыйных таблё, усталяваных на пэронах, а таксама на ўказальніках у вагонах яшчэ адну рэальную заваёву — беларускую лацінку:
«Здымаць гэтыя надпісы нельга ні ў якім выпадку, бо там лацінаграфічнае напісаньне беларускіх назваў. Гэтыя напісаньні абсалютна да лямпачкі замежнікам, але яны вельмі важныя для нашай сьведамасьці. Аказваецца, можна ўсё — і ня толькі назвы — напісаць па-беларуску, але лацініцай. Для прапаганды лацініцы, для ўмацаваньня альтэрнатыўнага графічнага вобразу нашай мовы — гэта найважнейшая справа. Я б нават так сказаў: адзін з галоўных вынікаў чэмпіянату сьвету для беларускай сьведамасьці — бадай, менавіта гэты. Нарэшце дзяржава павярнулася тварам да беларускай мовы такім вось нечаканым чынам. Вядома, хай бы ўмацоўвалі беларускамоўную адукацыю, хай бы беларуская мова гучала з афіцыйных каналаў тэлебачаньня і радыё. Такога, на жаль, наўрад ці дачакаемся ў бліжэйшай пэрспэктыве. Але адзін крок дзяржава зрабіла: за дзяржаўныя грошы адбылася прапаганда беларускай лацінкі. І хай гэта будзе настолькі доўга, наколькі гэта магчыма».
Як і на іншых станцыях мэтрапалітэну, якія былі здадзеныя ў апошнія гады, на «Малінаўцы» ёсьць абсталяваньне для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі — ліфты, пандусы. Як кажа інвалід-вазочнік Іван Стральцоў, цяпер адзіная праблема — «злучыцца» зь іншымі станцыямі, дзе нічога падобнага няма:
«Мне неаднаразова даводзілася бываць у Эўропе, і там практычна ўсюды можна трапіць без бар’ераў. Вельмі рэдка я сутыкаўся зь нейкай безвыходнай сытуацыяй. А ў нас, сапраўды, зараз можна на адной станцыі мэтро сесьці, але як выйсьці на іншай, не абсталяванай нават пандусамі? Прыкладам, у той жа самай Нямеччыне, калі дзесьці нават не збудаваны пандус, людзі заўсёды гатовыя дапамагчы, нават прасіць не даводзіцца. А ў нас ты можаш бітую гадзіну чакаць, пакуль нехта будзе праходзіць міма, і той на хаду кіне, што ён на аўтобус спазьняецца ці нешта яшчэ. Хоць потым бачыш, што чалавек стаіць на прыпынку і ніякага аўтобуса няма. Ён проста саромеўся дапамагчы. Таму зробленае — вельмі добра, але без наступных крокаў гэтага недастаткова».
Паводле Менгарвыканкаму, цяпер асноўныя сілы мэтрабудаўцаў перакінуць на трэцюю лінію, якая зьвяжа 14 станцыямі мікрараёны «Зялёны Луг» і «Курасоўшчына». Першую чаргу плянуецца ўвесьці ў 2017 годзе. Назвы праектаваных станцыяў збольшага маюць мясцовы калярыт — «Плошча Багушэвіча», «Кавальская Слабада», «Немаршанскі сад», «Слуцкі гасьцінец» і г.д. Завяршыць будоўлю мяркуецца да 2020-га.