Відэа таго, як бурылі вежу зь яўным парушэньнем правілаў бясьпекі, было апублікаванае 28 траўня.
1 чэрвеня апублікавалі відэа пра аналягічнае разбурэньне вежы ў вёсцы Прылукі Менскага раёну.
Пасьля таго як сайт Свабоды паведаміў пра разбурэньне вежы ў Заслаўі, са Свабодай зьвязаўся адзін з рабочых, які займаецца такімі разбурэньнямі, Віталь Каспяровіч. Ён напісаў:
«Я працую менавіта ў гэтым водаканале. Руйнуюцца амаль усе вежы, бо ў іх няма ўжо ніякай патрэбы. Маральна і фізычна састарэлыя. Я пры магчымасьці гэта здымаю. Наступная — Прывольны. Потым запампую відэа зь Сеніцы.
Спачатку ўзрывалі. Амаль тыдзень падрыўнікі рыхтавалі выбух. Вельмі багата трэба было часу і людзей, нават проста для аховы і бясьпекі.
Хто параіў такі мэтад, невядома, але гэта нашмат хутчэй і „таньней“. Усяго два чалавекі руйнуюць за палову дня.
Я ўпэўнены, што кошт руйнаваньня для дзяржавы застаўся як пры падрыве. Толькі розьніца ідзе ў кішэні чынуш. А за ўсё гэта плацяць грамадзяне, якія ўвогуле нічога не разумеюць».
Камунальныя службы Заслаўя ня бачаць бяды ў такім мэтадзе зносу воданапорнай вежы. Па прафэсійны камэнтар яны параілі зьвярнуцца да машыніста помпавай станцыі заслаўскага водаканалу Валянціна Маісеенкі. Спадар Маісеенка распавёў Свабодзе:
«Гэтую вежу зьнесьлі спэцыяльна, паводле пляну. Вежа не патрэбная, яна ўжо даўно ня дзейнічае. Працы па зносе праводзілі не супрацоўнікі водаканалу. Аднак мы загадзя разьвешвалі ў ваколіцах аб’явы, каб людзі былі папярэджаныя і прыбралі аўтамабілі з тэрыторыі, якая магла быць закранутая. Таксама падчас зносу па пэрымэтры тэрыторыі стаялі рабочыя і такім чынам агароджвалі небясьпечную тэрыторыю, каб ніхто туды ня трапіў».