Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, сёньня месячны даход сярэдняй сям’і ў Беларусі — 7,3 мільёна рублёў. Гэта на чвэрць больш, чым летась.
У найгоршым стане — сем’і з двума дзецьмі. Яны яшчэ ня лічацца шматдзетнымі, таму льготаў у іх зусім няма, дапамогі таксама мінімум.
Так, да 1 мільёна на чалавека маюць 4,5% такіх сем’яў, ад 1 да 1,5 мільёна — 19,5%, ад 2,5 да 3 мільёнаў — 15,5%. А больш за 4 мільёны на чалавека маюць толькі 2% сем’яў з двума дзецьмі.
У асноўным гэта маладыя людзі, і іхняя кваліфікацыя яшчэ недастаткова высокая, тлумачыць эканаміст Міхал Залескі:
«Жанчына ў адным дэкрэце за адным. Таму што калі людзі хочуць заводзіць больш чым адно дзіця, сярэдні інтэрвал — 19 месяцаў паміж нараджэньнем дзетак. Гэта факт. І нічым ім не дапаможаш, акрамя таго каб мужчына больш працаваў. А магчымасьці такой, гнуткасьці рынку працы няма. І таму яны апынаюцца ў беднасьці. Яны, вядома, атрымліваюць нейкую дапамогу ад дзяржавы, але яна недастатковая, каб неяк выраўняць іх па ўзроўні жыцьця. Ці стымулюе гэта маладыя сем’і — іншае пытаньне. Вядома, стымулюе. Але рэагуюць на гэтыя стымулы па-рознаму. Хто разводамі і ўцёкамі зь сям’і, хто п’янствам, хто ўзмоцненай працай».
На думку эканаміста Міхала Залескага, усё павінна рэгулявацца на рынку працы — працаўладкаваньне мужоў, частковая занятасьць жанчын. Хоць жанчыны і занятыя зь дзецьмі, але здольныя працаваць на палову альбо чвэрць стаўкі:
«Прыклад частковай занятасьці жанчын ёсьць у Вялікай Брытаніі. Там да 30% жанчын на аддаленым доступе працуюць. У мяне знаёмая ў ЗША працавала на аддаленым доступе — на чвэрць стаўкі. Ну вазьміце такіх чатырох жанчынак, яны і прафэсіяналізму ня трацяць, і нешта заробяць.
Для мужчын з такіх сем’яў трэба зьняць абмежаваньні, каб яны маглі недзе падзарабляць больш эфэктыўна — незалежна ад іхняга статусу. Бо некаторыя зь іх — да прыкладу, дзяржаўныя службоўцы, тыя ж прапаршчыкі — ня могуць працаваць у камэрцыйных фірмах. Розныя могуць быць варыянты».