Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін узнагародзіў мэдалём «за Крым» 26-гадовага беларуса Ўладзімера Караткевіча

абноўлена

Расейская «Новая газэта» публікуе сьпіс таемна ўзнагароджаных удзельнікаў крымскіх падзеяў. «Хтосьці зь іх удзельнічаў пад выглядам мясцовых жыхароў у шумных масоўках, хтосьці меў дачыненьне да захопу адміністрацыйных будынкаў і ўкраінскіх вайсковых частак. Іншыя — ажыцьцяўлялі інфармацыйную падтрымку ў Маскве», — піша выданьне.

Сярод узнагароджаных нямала асобаў з бурным крымінальным мінулым, сябры партыі «Адзіная Расея», байкеры і футбольныя фанаты.

26-гадовага беларуса Ўладзімера Караткевіча называюць «сакрэтным турыстам». Прааналізаваўшы фота зь ягонага акаўнта ў сацыяльных сетках, журналісты выданьня робяць выснову, што Караткевіч прымаў актыўны ўдзел у захопе адміністрацыйных будынкаў і вайсковых частак у Крыме.

Караткевічу ўручылі ганаровую грамату і мэдаль Міністэрства абароны РФ.

Новая газэта паведамляе, што пад № 1 на ўручэньне «Ганаровай граматы» ад Уладзімера Пуціна пазначаны дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» Франц Клінцэвіч. Клінцэвіч нарадзіўся ў Ашмянах (Гарадзенская вобласьць), служыў у Аўганістане, ад 1995-га — старшыня Расейскага саюзу вэтэранаў Афганістана, удзельнік Маскоўскага клюбу беларусаў.

Пад нумарам 3 у сьпісе — ягоны сын Андрэй Клінцэвіч, які ўзначальвае ювэлірную кампанію Shantal. Клінцэвіч-малодшы курыруе ваенна-патрыятычныя праграмы моладзевага адзяленьня «Адзінай Расеі» — «Маладая гвардыя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG