Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнсацыйная перамога Коста-Рыкі ў матчы з Уругваем


Трэці гульнявы дзень чэмпіянату сьвету па футболе ў Бразыліі прынёс першую сэнсацыю. Паўфіналіст папярэдняга сусьветнага першынства зборная Уругвая саступіла камандзе Коста-Рыкі зь лікам 1:3.

У матчы двух эўрапейскіх сапернікаў у групе D італьянцы перайгралі ангельцаў — 2:1. На гол Маркізіо ў першым тайме родапачынальнікі футбола неадкладна адказалі мячом Старыджа, а вось на выніковы ўдар Балатэлі адразу пасьля перапынку адказаць не змаглі.


Каманды Коста-Рыкі і Італіі ўзначалілі квартэт, ангельцы і ўругвайцы адстаюць.

У групе С калюмбійцы разграмілі грэкаў (3:0), а каманда Кот-д’Івуара была мацнейшай за японцаў (2:1).

15 чэрвеня адбудуцца тры паядынкі. Група Е стартуе матчамі Швайцарыя — Эквадор (19:00 па Менску), Францыя — Гандурас (22:00). У ноч на панядзелак адбудзецца першая сустрэча ў квартэце F, згуляюць Аргентына і Босьнія і Герцагавіна (01:00).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG