Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму беларусы таўсьцеюць


Паводле новага буйнога аналізу, апублікаванага ў мэдычным часопісе The Lancet, калі ў 1980 годзе налічвалася 857 мільёнаў людзей з залішняй вагой і атлусьценьнем, то ў 2013 годзе іх ужо 2,1 мільярда. Трывожная сытуацыя і ў Беларусі.


Як вызначаецца атлусьценьне


Ацэнку таго, якой зьяўляецца вага чалавечага цела — нармальнай, недастатковай або празьмернай — можна зрабіць пры дапамозе гэтак званага індэксу масы цела (ІМЦ). ІМЦ можна вылічыць, падзяліўшы масу цела чалавека (у кіляграмах) на ўзьведзены ў квадрат рост чалавека (у мэтрах). Так, калі ваша вага 65 кг, а рост 1,70 м, то ваш ІМЦ = 65:1,7 ²=22,5

Паказьнік індэксу масы цела быў распрацаваны бэльгійскім сацыёлягам і статыстыкам Адольфам Кэтэле яшчэ ў ХІХ стагодзьдзі. У адпаведнасьці з рэкамэндацыямі Сусьветнай арганізацыі здароўя была прынятая наступная інтэрпрэтацыя індэксу масы цела для дарослых:
16 і менш — выразны дэфіцыт масы цела
16-18,5 — недастатковая маса
18,5-25 — норма
25-30 — залішняя вага
30-35 — атлусьценьне першай ступені
35-40 — атлусьценьне другой ступені
40 і больш — атлусьценьне трэцяй ступені (марбіднае)

Больш чым палова з 671 мільёнаў людзей з атлусьценьнем жыве ўсяго ў 10 краінах: ЗША, Кітаі, Індыі, Расеі, Бразыліі, Мэксыцы, Эгіпце, Нямеччыне, Пакістане і Інданэзіі. Да атлусьценьня прыблізна аднолькава схільныя як дарослыя жанчыны, так і мужчыны. За апошнія тры дзесяцігодзьдзі, самыя высокія пад’ёмы ўзроўню атлусьценьня сярод жанчын назіраліся ў Эгіпце, Савудаўскай Арабіі, Амане, Гандурасе і Бахрэйне, а сярод мужчын у Новай Зэляндыі, Бахрэйне, Кувэйце, Савудаўскай Арабіі і ЗША.


Дзеці і падлеткі болей пакутуюць ад залішняй вагі пераважна ў разьвітых краінах, але тэндэнцыя пашыраецца і на краіны, якія разьвіваюцца.

Аўтары дасьледаваньня лічаць, што трывожная карціна істотнага росту атлусьценьня па ўсім сьвеце патрабуе ўзгодненых дзеяньняў, каб у тэрміновым парадку зьмяніць гэтую тэндэнцыю.

Сытуацыя ў Беларусі

Па дадзеных Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, у Беларусі 56% насельніцтва мае залішнюю вагу і 23% пакутуе ад атлусьценьня. Гэта азначае, што менш за палову беларусаў мае нармальную здаровую вагу.


Па дадзеных аналізу, распаўсюджанасьць залішняй вагі (атлусьценьня) сярод мужчынскага насельніцтва ў Беларусі (>20 гадоў) скаладае 46,8%, а сярод жаночага — 44,7%. Што тычыцца дзяцей (<20 гадоу), то сярод беларускіх хлапчукоў 15,4% маюць лішнюю вагу і 3,8% пакутуюць на атлусьценьне, а сярод дзяўчынак 17,4% маюць лішнюю вагу і 4,2% пакутуюць на атлусьценьне.
На маё асабістае перакананьне, у Беларусі адсутнічае культура харчаваньня.

Чаму беларусы таўсьцеюць? Як і па ўсім сьвеце, галоўныя фактары, якія спрыяюць атлусьценьню — высокакалярыйная дыеты, адсутнасьць фізычнай актыўнасьці, недахоп ведаў наконт здаровага харчаваньня, зьмяненьне мікрабіёты (мікробнага насельніцтва ў нашым кішэчніку), эндакрынныя парушэньні, генэтычная схільнасьць. Тры апошнія фактары ў працэнтных суадносінах граюць неістотную ролю.

На маё асабістае перакананьне, у Беларусі адсутнічае культура харчаваньня. Большасьць людзей не ўяўляе, што ж такое здаровая ежа. Гэта ня толькі віна саміх людзей. У цывілізаваных краінах прапагандай здаровага харчаваньня займаецца дзяржава. Гэта там, дзе напраўду працуе прынцып: здаровая нацыя — заклад моцнай і квітнеючай (ва ўсіх сэнсах, у тым ліку і ў эканамічным) дзяржавы.
Прапаганда здаровага рацыёну амаль незаўважная, як і прафэсія «дыетоляг» (у той час попыт на спэцыялістаў у галіне дыеталёгіі велізарны).

У Беларусі ж назіраецца супрацьлеглая сытуацыя. Замест таго, каб даступнымі сродкамі тлумачыць насельніцтву важнасьць правільнага харчаваньня ў цэлым і ва ўмовах радыяцыі ў прыватнасьці, дзяржава займаецца тым, што труціць уласных грамадзян радыёактыўнымі прадуктамі. Прапаганда здаровага рацыёну амаль незаўважная, як і прафэсія «дыетоляг» (у той час попыт на спэцыялістаў у галіне дыеталёгіі велізарны).

У адным з папярэдніх матэрыялаў я дала некалькі парадаў, як схуднець здаровым чынам. У наступных выпусках абавязкова працягну гэту тэму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG