Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 чэрвеня: «Чароўны чэрвень» у Вайцюшках, «Ружанская брама» ў Ружанах


Хорхэ Луіс Борхэс з чытачкамі
Хорхэ Луіс Борхэс з чытачкамі

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Фэстываль для ўсёй сям’і «Чароўны чэрвень» на хутары Вайцюшкі каля Горадні. Пачатак а 15.00. Дзея будзе складацца з трох частак: а) спартова-актыўнай; б) літаратурнай: удзел бяруць Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Анатоль Івашчанка, Севярын Квяткоўскі; в) музычнай: канцэрт Касі Камоцкай і гурту “Рэха”. Вядоўца – Зьміцер Вайцюшкевіч.

У Ружанах сьвята «Ружанская брама». Пачатак на галоўнай плошчы гораду а 12.00. У рамках сьвята пройдуць выступы творчы калектываў, экскурсіі, забавы для дзяцей і дарослых, выставы і пленэры, сьвяточны канцэрт.

У Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Менск, пр. Незалежнасьці, 37а) прэзэнтацыя кнігі Вольгі Гапеевай «Сумны суп». У 2013 яна перамагла ў конкурсе «Экслібрыс» імя Янкі Маўра, які праводзіў Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1937 — у Маскве арыштаваны Мікалай Галадзед, старшыня Савету народных камісараў БССР. Пасьля арышту ў Маскве быў скіраваны ў Менск, дзе ў час допыту ў будынку НКВД выкінуўся з акна 5-га паверху.

1938 — заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатар лялек.

1986 — памёр Хорхэ Луіс Борхэс, аргентынскі пісьменьнік.

«Якія б знакі я ні склаў разам, напрыклад, dhcmrlchtdj, яны ўжо будуць прадбачаныя ў боскай Бібліятэцы, а на адной зь яе таемных моваў яны заключаюць у сабе пагрозьлівы сэнс. Нельга вымавіць ніводнага складу, які ня быў бы поўны пяшчоты й страху, які б ня значыў на адной з гэтых моваў магутнае ймя нейкага бога. Гаварыць — значыць ужываць таўталёгіі».
Х.Л. Борхэс, «Бабілёнская бібліятэка» (пераклад Сяргея Шупы)

У гэты дзень нарадзіліся:

1867 — Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі. Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі Беларусі: «Беларускае мінулае», «Нарысы па гісторыі Беларусі».

1900 — Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак. Пасьпяхова выступаў у Мілянскай опэры, сьпяваў на 16-ці мовах. Акрамя клясычнага рэпэртуару Забэйда-Суміцкі абавязкова ўключаў у кожнае сваё выступленьне народныя песьні і вакальныя творы беларускіх кампазытараў.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Учорашні сон. 14 чэрвеня 1965 была ўпершыню запісаная песьня «Yesterday».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG