Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія дзеці-сіроты выехалі з Расеі на радзіму


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пасьля таго, як упаўнаважаны па правах дзіцяці РФ Павел Астахаў заявіў, што Расея гвалтоўна дзяцей не ўтрымлівае і іх могуць забраць, украінскія прадстаўнікі так і зрабілі.

Як паведаміў генэральны консул Украіны ў Растове-на-Доне Віталь Маскаленка, дзеці на аўтобусе выехалі з лягеру “Данецкі” дадому. Напярэдадні ў Данецк (аднайменны ўкраінскаму горад, які знаходзіцца ў Растоўскай вобласьці) прыбылі 14 дзяцей-сірот узростам ад 4 да 12 гадоў з дзіцячага дому ў пасёлку Сьнежны Данецкай вобласьці Ўкраіны. Іх прывезьлі выхавальнікі і папрасілі расьсяліць на турбазе. Далей нібыта плянаваўся вываз гэтых дзяцей у калёне аўтобусаў у Крым.

Аднак консул Украіны, які наведаў турбазу і вывучыў сытуацыю, напісаў заяву ў паліцыю пра гвалтоўнае ўтрыманьне дзяцей. Неўзабаве Масква прапанавала афіцыйным украінскім прадстаўнікам іх забраць.

МЗС Украіны лічыць, што Масква парушыла шэраг пагадненьняў, калі прапусьціла праз сваю мяжу дзяцей без адпаведных дакумэнтаў дазволу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG