Пра гэта карэспандэнту Свабоды апавёў журналіст Андрэй Краснашчокаў.
У памяшканьне, дзе знаходзілася Натальля, пры абстрэле трапіў танкавы снарад. Гэта здарылася літаральна праз 15 хвілін пасьля ад’езду адтуль журналістаў.
«Мы пагутарылі, выехалі адтуль на машыне, а праз 15 хвілін у памяшканьне трапіў снарад. Трох чалавек параніла, сярод іх Натальля. У яе кантузія другой ступені. Журналісты яе пабачылі. Усьміхаецца, размаўляе. Яе ванітуе, у яе страсеньне мозгу, яна ня чуе на адно вуха, кажа, што адчувае боль у адным вуху. Лекары яе літаральна трымаюць у ляжачым стане, бо яна рвецца на перадавую. Гэтая дзяўчына ня робіць уражаньня замбаванай псыхапаткі, яна проста гіпэррамантык і змагаецца за справядлівасьць. Цяпер яна ў лякарні, дзе няма ні электрычнасьці, ні вады», — апавёў Андрэй Краснашчокаў.
Ён дадаў, што Натальля была на самым гарачым пункце пад Славянскам. Яе бацька ведае, што яна на перадавой, але маці яна сказала, што займаецца гуманітарнай працай у цэнтры Славянску, гатуе ежу.