Яго вінавацілі ў супрацы з замежным СМІ без адпаведнай акрэдытацыі. Паводле рашэньня суду Андрэй Мялешка мусіць выплаціць 30 базавых адзінак штрафу.
Як кажа Мялешка, пратакол, які стаў падставай для судовага разгляду, на яго склалі за матэрыял, які зьявіўся на сайце «Беларускага Радыё Рацыя», што трансьлюецца з Польшчы.
На Гарадзеншчыне гэта ўжо трэці за апошнія месяцы суд над журналістам-фрылансэрам. На пачатку красавіка на 30 базавых велічынь (чатыры з паловай мільёны) быў аштрафаваны сябра ГА «БАЖ» Алесь Дзянісаў — «за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», то бок за супрацу з тэлеканалам «Белсат».
Па тым самым артыкуле за супрацу з тэлеканалам «Белсат» Карэліцкі раённы суд у траўні аштрафаваў на 30 базавых велічынь сябра БАЖ Алеся Залеўскага.