Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі зьявіліся ўцекачы з Украіны


Украінцаў з Данецка і Харкава прытуліў ў Гомелі пункт часовага разьмяшчэньня, псыхалягічнай і сацыяльнай адаптацыі ўцекачоў.

16 чэрвеня на часовае пражываньне тут аформіліся дзьве жыхаркі Данецка з дзецьмі. Яны знаходзяцца ў Гомелі каля тыдня, раней жылі ў знаёмых, падалі хадайніцтва на атрыманьне статусу ўцекача.

Пункт адкрыты ў 2008 годзе ў рамках праекта ЭЗ ТАСІС — УВКУ ААН «Умацаваньне нацыянальнай сыстэмы прытулку ў Рэспубліцы Беларусь». Установа разьлічана для часовага ўтрыманьня 26 чалавек.

Жанчыны спадзяюцца знайсьці ў Гомелі працу, ім ужо прапанавалі працаўладкаваньне.

Цягам месяца тут жыве 25-гадовы харкаўчанін Алег. З Украіны ён зьехаў яшчэ ў канцы лютага. Ён уладкаваўся на працу кладаўшчыком, плянуе перавезьці ў Гомель сваіх сваякоў, перадае БелаПАН.

15 чэрвеня ў Гомельскі раён пераехала ўкраінская сям’я з Ізюму Харкаўскай вобласьці. Гэта не першая ўкраінская сям’я, якая цягам апошняга месяца прыехала з усходу Ўкраіны жыць і працаваць у беларускую вёску. Афіцыйна гэтыя людзі не маюць статусу ўцекачоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG