Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 500-годзьдзя Аршанскай бітвы намалююць карцін на 2 выставы


Аргкамітэт па сьвяткаваньні 500-годзьдзя Бітвы пад Воршай абвяшчае конкурс. Да ўдзелу запрашаюцца юныя мастакі — дзеці ва ўзросце да 15 гадоў, а таксама маладыя мастакі-аматары, расказаў «Свабодзе» намесьнік старшыні аргкамітэту, мастак Мікола Купава.

«Наша мэта — каб пра гістарычную бітву, сэнс якой замоўчваецца прадзяржаўнымі гісторыкамі, скажаецца ідэалягізаванымі выкладчыкамі і настаўнікамі, наша моладзь усё ж даведвалася. І ганарылася слаўнымі продкамі.

Таму мы рэкамэндуем, каб удзельнікі пачыталі сапраўдную гістарычную літаратуру — кнігі старшыні нашага аргкамітэту, прафэсара Анатоля Грыцкевіча, даследаваньні іншых навукоўцаў — Алега Трусава, Міхася Чарняўскага, энцыкляпэдыі, сур’ёзныя падручнкі. Тады дзеці і падлеткі змогуць годна ўвасобіць выяўленчымі сродкамі нейкія батальныя сцэны, гістарычнае ўзбраеньне, дасьпехі, касьцюмы, намаляваць гарады Вялікага Княства Літоўскага або нават стварыць праект помніка Канстанціну Астрожскаму для галоўнай плошчы ў Воршы — мы верым, што некалі помнік гэтаму выбітному ваяру будзе пастаўлены!», — гаворыць спадар Купава.

Адзіная просьба ад арганізатараў — каб удзельнікі дасылалі свае працы ўжо аформленымі ў рамкі. Як гэта зрабіць найлепшым чынам, можна ўдакладніць праз кантактны тэлефон +375 29 551-32-36 (МТС).

Паводле вынікаў конкурсу ў Менску будуць арганізаваныя дзьве выставы. Творы малодшых удзельнікаў (да 15 гадоў) будуць экспанавацца ва Ўправе партыі БНФ (вуліца Чарнышэўскага, 3). Творы старэйшай групы канкурсантаў разьмесьцяцца ў памяшканьні «Беларускай прасторы» (вуліца Скарыны, 12). Адкрыцьцё абедзьвюх выставаў заплянаванае на 5 верасьня — за 3 дні да 500-х угодкаў славутай Бітвы пад Воршай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG