Лінкі ўнівэрсальнага доступу

95% украінскіх палонных у Расеі сутыкнуліся з катаваньнямі — ААН


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Большасьць украінскіх ваеннапалонных — 95% — падвяргаюцца катаваньням у Расеі. Аб гэтым заявіла кіраўніца Маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ў Кіеве Даніэль Бэл у інтэрвію нідэрляндзкаму тэлеканалу NOS.

«Іх б’юць мэталічнымі палкамі і дубінкамі, катуюць электрычным токам. <...> Горшае, што я бачыла за сваю 20-гадовую кар’еру наведваньня зьняволеных ад імя ААН. Катаваньні зьяўляюцца шырока распаўсюджанымі і структурнымі», — паведаміла Бэл.

Яна ўдакладніла, што катаваньні пачынаюцца зь першага ж допыту.

Бэл адзначыла, што грунтуецца на паведамленьнях украінскіх палонных, зь якімі яна змагла пагутарыць.

Па словах прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, на пачатак чэрвеня ў Расеі знаходзіліся амаль шэсьць з паловай тысяч палонных украінцаў, а ў палоне ў Украіны — каля 1400 расейцаў. Крыніца інфармацыі Пуцін не назваў. Незалежна пацьвердзіць дакладнасьць зьвестак ва ўмовах вайны немагчыма.

У сваю чаргу ўкраінскі бок сьцьвярджае, што на пачатак сакавіка ва ўкраінскім палоне знаходзіліся дзьве тысячы расейцаў.

Кіеў таксама абвінавачвае Маскву ў пакараньнях сьмерцю ўкраінскіх вайскоўцаў. Па дадзеных Генпракуратуры Ўкраіны, з пачатку вайны былі пакараныя больш за 110 украінцаў — ужо пасьля таго, як яны здаліся ў палон.

Расея ўсе абвінавачаньні ў жорсткасьці адносна ваеннапалонных абвяргае.

Жэнэўскія канвэнцыі абавязваюць ваюючыя бакі забясьпечыць нармальнае ўтрыманьне палонных, забараняюць жорсткае абыходжаньне, абавязваюць прадстаўляць сувязь са сваякамі і магчымасьць звароту ў міжнародныя гуманітарныя арганізацыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG