Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 8 жніўня: у Фаніпалі затрымалі 6 чалавек, у «сьпіс тэрарыстаў» дадалі 9 беларусаў


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні ў Менску, жнівень 2020 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні ў Менску, жнівень 2020 году

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

6 жыхароў Фаніпаля затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту

Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, блізкіх да сілавікоў, апублікаваў два відэа з затрыманымі.

На першым відэа сілавікоў — двое затрыманых мужчын кажуць, што ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў пасьлявыбарчых пратэстах у Беларусі. Як высьветліла «Наша Ніва», затрыманыя — 40-гадовы жыхар Фаніпаля Сяргей Гарбуз і 31-гадовы ўраджэнец Жыткавічаў Уладзіслаў Маркевіч.

Пазьней праўладны канал апублікаваў яшчэ адно відэа, на якім — чацьвёра затрыманых жыхароў Фаніпаля (двое зь іх — сямейная пра). Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пасьлявыбарчых акцыях пратэсту ў Беларусі.

Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, сярод затрыманых — Алеся Жыбурт і 36-гадовы Ільля.

У «сьпіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ 9 беларусаў

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абнавіў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці» — там зьявіліся прозьвішчы яшчэ дзевяці чалавек.

У сьпіс трапілі палітзьняволеныя

  • Глеб Сахар, у красавіку 2024 году асуджаны да пазбаўленьня волі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу,
  • Кацярына Новікава, асуджаная паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксуда 6,5 гадоў зьняволеньня і 3000 рублёў кампэнсацыі «пацярпелым»,
  • Артур Пядьзко, вядучы інжынэр «Мінскэнэрга», асуджаны за нібыта «распальваньне варожасьці» да 9 гадоў калёніі агульнага рэжыму,
  • Уладзімер Балабановіч, асуджаны на 3 гады калёніі за «распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці альбо варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК) і «заклікі да мер абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы краіны» (ч. 3 арт. 361 КК),
  • Уладзімер Нікіцін, асуджаны на 3 гады калёніі паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцыяў і інш),
  • Віктар Мярзьлікін, асуджаны да 5 гадоў калёніі паводле 5 палітычных крымінальных артыкулаў,
  • Сяргей Кулеш, асуджаны на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за «ўдзел у масавых беспарадках» паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.

Таксама новыя імёны ў сьпісе — Барыс Грынкевіч і Яўген Абрамовіч.

Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» КДБ 1199 чалавек, зь іх 459 — беларусы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG