Справу Тацяны Марыніч, Анастасіі Хамянковай і Яўгена Пугача разглядаюць у Менскім гарадзкім судзе.
«Учора мне дыстанцыйна прысудзілі 4 гады калёніі і 24 тысячы рублёў штрафу», — паведаміў у сацсетках выканаўца абавязкаў старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.
Вярхоўны судзьдзя Татарстану Рызван Юсупаў хаваў, што ў ягоных дзяцей — Гаяза і Наілі — ёсьць грамадзянства ЗША. Аб гэтым паведаміў Mash. Сам Юсупаў пазьней пацьвердзіў наяўнасьць грамадзянства ЗША ў сваіх дзяцей.
Дзяржаўны абвінаваўца 29 жніўня запрасіў для экс-намесьніка міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіла Міхадзюка пакараньне ў выглядзе шасьці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Пра прысуд былому дырэктару салігорскага футбольнага клюбу «Шахтар» Аляксандру Марчанку, а таксама Яўгену Култаеву, які адказваў за працу з заўзятарамі ў сыстэме клюбу, паведаміў набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал.
Праваабаронцу асудзілі завочна, у парадку спэцыяльнага вядзеньня.
Судзяць былога чыноўніка зь Верхнядзьвінску Аляксея Кісялёва.
23 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе пачнуць завочна судзіць справе заснавальніка «Новага зроку» Алега Каўрыгіна. Разам зь ім будуць судзіць яшчэ 4 супрацоўнікаў кампаніі.
14-гадовага падлетка абвінавацілі ў заведама фальшывым паведамленьні аб небяспьецы, паведамляе пракуратура Горадзенскай вобласьці.
Працэс у справе Дзьмітрыя Шлэтгаўэра праходзіў у закрытым рэжыме, на сайце Вярхоўнага суду ён не пазначаўся.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Беларускаму рэжысэру пагражае экстрадыцыя.
Актывісты патрабуюць адпусьціць беларускага рэжысэра на волю, адхіліўшы ягоную экстрадыцыю.
Пасьля арышту Міхаіла Лапунова ягоны чат КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Былому высокаму чыноўніку пагражае да 15 гадоў турэмнага зьняволеньня.
У Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс над Віленам Тургунавым, былым супрацоўнікам аддзелу ўпраўленьня ўнутраных спраў Чыгуначнага раёну Гомля.
Беларускі рэжысэр застаецца пад хатнім арыштам у Сэрбіі і чакае суду апошняй інстанцыі.
Пасьля рашэньня суду Сьледчы камітэт наклаў арышт на кватэру для магчымай канфіскацыі, паведамляе Генпракуратура Беларусі.
Усіх фігурантаў абвінавачваюць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Частка падсудных не знаходзіцца ў Беларусі.
Мянчанка абскарджвала прысуд і дайшла да Вярхоўнага суду.
Ксенію Карэліну затрымалі сёлета ў студзені. Спачатку яе арыштавалі на 14 содняў нібыта за дробнае хуліганства, але пасьля заканчэньня тэрміну арышту яе ня вызвалілі і затрымалі 7 лютага ўжо па крымінальнай справе паводле факту дзяржаўнай здрады.
Суд прызначаны на 21 жніўня ў Гомельскім абласным судзе, вынікае з графіку паседжаньняў.
Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня, падчас «аблавы» сілавікоў па блізкіх асуджаных.
Беларускаму рэжысэру па-ранейшаму пагражае экстрадыцыя.
22 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць службовых асобаў дарожна-будаўнічых арганізацыяў, адказных за рамонт шашы М-10 Гомель – Кобрынь, які прывёў да шматлікіх аварыяў.
Сьледчыя зьвярнуліся ў суд па дазвол на атрыманьне зьвестак ад украінскіх апэратараў, што забясьпечвалі роўмінг для беларускіх і расейскіх нумароў у часе расейскай акупацыі Чарнігаўскай вобласьці.
Суд у гучнай справе «падрыхтоўкі тэракту ў Дзень перамогі» распачаўся ў Менскім гарадзкім 26 ліпеня ў закрытым рэжыме. Падрабязнасьці справы агучваліся ў прапагандысцкім фільме АНТ.
20 верасьня суд павінен вынесьці вырак. Абвінавачаньне просіць асудзіць яго да 11 гадоў пазбаўленьня волі.
Польская пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненьні да Дарыяна С., якога абвінавачваюць у забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве ў лютым 2024 году.
Былога міністра судзіў міжраённы крымінальны суд Астаны. Ён прызнаўся ў «злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі».
Менскі гарадзкі суд ліквідаваў Менскае роварнае таварыства. Пра гэта грамадзкае аб’яднаньне расказала ў сваім акаўнце ў Інстаграме.
Генэральная пракуратура Эстоніі выставіла абвінавачаньні ў дзяржаўнай здрадзе і парушэньні міжнародных санкцыяў журналістцы Сьвятлане Бурцавай.
У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за выказваньне сваёй пазыцыі.
Справу перадалі ў суд пасьля дасудовага расьсьледаваньня.
Журналіста і відэаапэратара абвінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім і ўзброеным фармаваньнях.
На волі ІТ-адмысловец захапляўся трыятлёнам. Цяпер яму пагражае вялікі тэрмін за ахвяраваньні.
29 ліпеня ў Магілёве пачалі судзіць юнака, якога вінавацяць у супрацы са спэцслужбамі Ўкраіны. З дапамогай інфармацыі BelPol Свабода расказвае пра іншых маладых людзей, якіх у Беларусі вінавацяць у «супрацы з СБУ», «падрыхтоўцы тэрактаў», «вырабе выбухоўкі».
За шэсьць месяцаў 2024 году суды разгледзелі 14 816 крымінальных спраў з вынясеньнем прысудаў, па выніках апраўдалі 35 чалавек (0,24%).
Палітвязьня Юрыя Зянковіча будуць зноў судзіць 7 жніўня ў судзе Ленінскага раёну Магілёва, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Віцебскі абласны суд прысудзіў 7 гадоў зьняволеньня актывісту з Наваполацку Андрэю Зуеву. Таксама ён пакараны штрафам у 8000 рублёў.
Адзін зь іх больш за два гады знаходзіцца ў расейскім палоне.
Ён адправіў з Мазыра дзьве пасылкі агульнай вагой каля 30 кіляграмаў.
У панядзелак, 29 ліпеня ў Беларусі пачаліся два адносна гучныя палітычныя працэсы.
6 жніўня Менскі гарадзкі суд разгледзіць пазовы аб ліквідацыі яшчэ двух грамадзкіх аб'яднаньняў.
Дзьмітрый Булгакаў стаў шостым военачальнікам, якога ўзялі пад варту.
У схеме было задзейнічана больш за 10 кампаній, зьвязаных з украінскай «VМ-Groupe», а таксама пастаўшчыкі са Славаччыны, Чэхіі і Латвіі.
У выпадку прызнаньня віны падсудным пагражае да 20 гадоў зьняволеньня.
Падазраваны Яўгеній Серабракоў выехаў у Турэччыну адразу пасьля здарэньня ў Маскве.
Ва Ўкраіне беларус Артур Гранц пражываў на падставе дазволу на жыхарства, але ў 2021 годзе выехаў з Украіны ў Гішпанію, дзе мае нерухомасьць.
Загрузіць яшчэ