Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці былой палітзьняволенай блогеркі Вольгі Такарчук прысудзілі 3 гады калёніі


Ірына і Вольга Такарчук
Ірына і Вольга Такарчук

Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня, падчас «аблавы» сілавікоў па блізкіх асуджаных.

Менскі гарадзкі суд прысудзіў маці былой палітычнай зьняволенай Вольгі Такарчук Ірыне Такарчук 3 гады калёніі за спрыяньне «экстрэмісцкай» дзейнасьці (частка 2 артыкула 361-4 КК), піша «Страна для жизни». Раніцай таго ж дня затрымалі саму Вольгу — у яе доме правялі ператрус і павезьлі яе ў КДБ. У камітэце ў яе пыталіся пра «Е-дастаўку» і прасілі напісаць яўку з пакаяньнем.

«У чым мне вінаваціцца? Што мне падпісчык дапамагаў кілбасой? Яны: „Напішы прызнаньне, што ты раскайваесься і больш ня будзеш браць кілбасу ў падпісчыка“», — цытавала яе словы «Вясна».

Дзяўчыне дазволілі патэлефанаваць маці і сказаць, што неўзабаве сілавікі прыедуць да яе. Ірыну прывезьлі ў КДБ, пакуль дачка яшчэ была там.

Увечары Вольгу адпусьцілі, а маці «каталі з Акрэсьціна ў СІЗА тры дні». 24 студзеня Вользінаму бацьку патэлефанаваў сьледчы і папрасіў выступіць сьведкам у справе ягонай жонкі Ірыны. Сьведчыць у справе маці прапаноўвалі і Вользе.

Неўзабаве пасьля гэтага Вольга зь дзецьмі і бацькам выехалі зь Беларусі.

«У мяне ў Беларусі засталася адна сястра, а на ёй — бабуля з інваліднасьцю (татава маці) і маці, якая на дадзены момант у турме Жодзіна», — казала Такарчук-малодшая.

У сьнежні 2021 году суд у Менску прысудзіў блогерцы Вользе Такарчук 1,5 года калёніі агульнага рэжыму па абвінавачаньні па трох артыкулах КК. Дзяўчыну прызналі вінаватай у грубым парушэньні парадку (частка 1 артыкула 342 КК), паклёпе (артыкул 188 КК) і абразе судзьдзі (частка 1 артыкула 391 КК).

14 студзеня 2021 году Вольга Такарчук апублікавала на Youtube ролік, які «ўтрымлівае ілжывыя і ганебныя зьвесткі ў дачыненьні да сацыяльнага пэдагога адной з гімназій Берасьцейскай вобласьці», сьцьвярджаў СК.

16 чэрвеня 2022 году Вольга Такарчук цалкам адбыла пакараньне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG