Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 5 жніўня: «хапун» у Мазыры, суд над жыхаром Ляхавічаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за выказваньне сваёй пазыцыі.

«Хапун» у Мазыры

Масавыя затрыманьні ў Мазыры. Сілавікі затрымалі як мінімум пяць мясцовых жыхароў. Пра гэта даведаліся праваабаронцы.

На так званым «пакаяльным відэа» ўсе яны кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» суполкі ў сацыяльных сетках і перадрукоўвалі адтуль інфармацыю.

Дэталі справы пакуль не вядомыя.

Пачатак суду над жыхаром Ляхавічаў

5 жніўня пачалі судзіць жыхара Ляхавічаў за «абразу Лукашэнкі».

У судзе Ляхавіцкага раёну 5 жніўня пачаўся судовы працэс супраць Алега Півавара паводле ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Справу разглядае судзьдзя Натальля Буднік.

Паводле сацыяльных сетак, Алегу 63 гады. Ён нарадзіўся ў Петразаводску, Карэлія, але скончыў школу і жыве ў беларускіх Ляхавічах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG