Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астраўцы 14-гадовага школьніка асудзілі за лжывае паведамленьне пра «бомбу»


Машына міліцыі. Ілюстрацыйнае фота
Машына міліцыі. Ілюстрацыйнае фота

14-гадовага падлетка абвінавацілі ў заведама лжывым паведамленьні аб небясьпецы і прысудзілі 3 гады калёніі з адтэрміноўкай, паведамляе пракуратура Горадзенскай вобласьці.

Як расказалі ў пракуратуры, у траўні 2024 году школьнік даведаўся ў Telegram, што можна адправіць паведамленьне пра нібыта падрыхтоўку выбуху з ананімнай пошты ад імя іншай асобы. Ён даў карыстальніку Telegram адрас электроннай пошты школы і імя іншага непаўналетняга. Ад яго імя ў школу даслалі загадзя лжывае паведамленьне аб «мінаваньні» з патрабаваньнем перадаць грошы. У паведамленьні было ўказана, што ў выпадку невыкананьня патрабаваньня ў школе адбудзецца выбух.

Суд Астравецкага раёну прызнаў падлетка вінаватым паводле ч.2 арт.340 Крымінальнага кодэксу і пакараў яго 3 гадамі зьняволеньня з адтэрміноўкай на 2 гады. Гэта азначае, што калі за два гады падлетак не дапусьціць парушэньняў, у калёнію яго не адправяць.

Мабільны тэлефон школьніка канфіскавалі ў даход дзяржавы.

Прысуд пакуль не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны.

Паводле МУС, за 2023 год у Беларусі атрымалі каля 600 заведама лжывых паведамленьняў аб небясьпецы.

Крымінальная адказнасьць за падобныя паведамленьні ў Беларусі наступае з 14 гадоў і пагражае пазбаўленьнем волі да 7 гадоў. Акрамя таго, з вінаватага спаганяюць усе выдаткі службаў і ведамстваў па рэагаваньні на ілжывае паведамленьне. У выпадку, калі лжывае паведамленьне даслала дзіця, малодшае за 14 гадоў, — выдаткі павінны кампэнсаваць бацькі дзіцяці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG