Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд вынес канчатковае рашэньне ў справе беларускі, якая забіла сваё дзіця


Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь

Мянчанка абскарджвала прысуд і дайшла да Вярхоўнага суду.

Жанчыну асудзілі на 13 гадоў калёніі за забойства нованароджанага дзіця. Прысуд найвышэйшая судовая інстанцыя рэспублікі пакінула бязь зьменаў.

Апублікаваныя некаторыя новыя падрабязнасьці справы. Генэральная пракуратура праінфармавала, што высьветліла сьледзтва. Праз 12 гадзін пасьля забойства мянчанку даставілі ў раённую лякарню, дзе адбылося нараджэньне другога мёртвага дзіцяці.

Да гэтага на ўліку ў мэдычных установах у сувязі зь цяжарнасьцю жанчына не стаяла.

Таксама ў заключэньні прыводзяцца высновы экспэртаў: «Жанчына ў пэрыяд зьдзяйсьненьня злачынства была ў стане падвышанай эмацыйнай напружанасьці, выкліканай псыхатраўмавальнай сытуацыяй, зьвязанай з родамі, і ў стане афэкту не знаходзілася».

У час судовых сьледзтва і слуханьняў падсудная неаднаразова зьмяняла свае паказаньні. У судзе яна настойвала на вэрсіі, што забіла дзіця з прычыны неасьцярожнасьці, а не наўмысна, як на тым настойвала пракуратура.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG