Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ідэнтыфікавалі яшчэ аднаго расейца, які пасьля акупацыі Кіеўшчыны з Мазыра адпраўляў крадзеныя рэчы


Чарга расейскіх вайскоўцаў на пошце СДЭК у Мазыры ў красавіку 2022 году. Архіўнае фота
Чарга расейскіх вайскоўцаў на пошце СДЭК у Мазыры ў красавіку 2022 году. Архіўнае фота

Ён адправіў з Мазыра дзьве пасылкі агульнай вагой каля 30 кіляграмаў.

Ва Ўкраіне суд пачаў завочны працэс над расейскім вайскоўцам, ураджэнцам Рубцоўску Алтайскага краю, які пасьля акупацыі Кіеўшчыны з Мазыра адправіў дадому дзьве пасылкі вагой 30 кіляграмаў з нарабаванымі ва ўкраінцаў рэчамі.

Яго абвінавачваюць у парушэньні законаў і звычаяў згодна з ч. 1 артыкулу 438 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны. Гэтае злачынства караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.

Згодна з матэрыяламі справамі, расейскі вайсковец у пэрыяд акупацыі Кіеўскай вобласьці ў лютым-сакавіку 2022 году знаходзіўся ў сяле Бліставіца Бучанскага раёну.

У адным з прыватных дамоў ён украў фільтар для ачышчэньня вады, мужчынскія красоўкі, кабэль, ноўтбук Lenovo 330-15ARR, зашрубку і шліфавальную машынку МАКІТА, дзьве бэнзапілы STIHL MS-180, электрычныя нажніцы Forte WB616, дзьве зашрубкі, у тым ліку адна ўдарная, маркі «Дніпро-М», страховачны пас.

2 красавіка 2022 году пасьля адступленьня з Кіеўшчыны расеец, знаходзячыся на экспрэс-пошце СДЭК у Мазыры, адправіў у Рубцоўск дзьве пасылкі вагой 11,240 кг і 28,720 кг.

Раней сьледчыя Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны ідэнтыфікавалі сама меней 18 расейскіх вайскоўцаў, якія рабавалі дамы ўкраінцаў у Бучы і Бучанскім раёне Кіеўскай вобласьці і потым адпраўлялі крадзеныя рэчы ў пасылках дадому з мазырскага аддзяленьня экспрэс-пошты СДЭК.

Праваахоўныя органы Ўкраіны паведамлялі, што за час акупацыі Кіеўшчыны, якая доўжылася з 24 лютага да канца сакавіка 2022 году, расейцы выкралі і адправілі потым з Мазыра ня менш як 58 тон рэчаў украінцаў.

У красавіку 2022 году ўкраінскія сьледчыя назвалі адно прозьвішча нібыта расейскага вайскоўца, які адпраўляў пасылку з аддзяленьня СДЭК у Мазыры і меў дачыненьне да расстрэлу мірных жыхароў Бучы. Ім выявіўся мазыранін Сяргей Калацэй, які запэўніваў, што ён грамадзянін Беларусі, і аспрэчваў агучаныя сьледзтвам абвінавачаньні. У жніўні 2022 году стала вядома, што праваахоўныя органы паўторна правяраюць факт службы Сяргея Калацэя ў расейскіх войсках. Дэталі пра разьвіцьцё гэтай справы невядомыя.

У чэрвені 2023 году ў галоўным упраўленьні Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны ў Кіеўскай вобласьці Свабодзе паведамілі, што справы супраць Сяргея Калацэя не закрылі і працягваюць яго вышук у сувязі тым, што ён хаваецца ад сьледзтва.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG