Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 27 жніўня: за данаты затрымалі былога супрацоўніка прадстаўніцтва «Вольва»


Беларускі сілавік. Ілюстрацыйнае фота
Беларускі сілавік. Ілюстрацыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Інстаграм дызайнэра Цэсьлера прызналі «экстрэмісцкім»

23 жніўня суд Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці прызнаў акаўнт дызайнэра Ўладзімера Цэсьлера ў Instagram «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Таксама ў абноўлены сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі акаўнты палітыкаў Валера Кавалеўскага і Валера Цапкалы ў X, тэлеграм-канал «Подвиг народа бессмертен», сайт agrolive.by, старонка ў фэйсбуку «Беларусы ва Ўкраіне», тэлеграм-чат «Беларусь Разам!» і іншыя, заўважыла «Медиазона».

Уладзімер Цэсьлер скончыў аддзяленьне дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту, жыў і працаваў у Менску. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады, пасьля чаго быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Заснавальніка клінікі «Новы зрок» будуць судзіць завочна паводле 9 артыкулаў

У Менскім гарадзкім судзе на 23 верасьня прызначылі разгляд крымінальнай справы супраць 55-гадовага заснавальніка клінікі «Новы зрок» Алега Каўрыгіна. Яго будуць судзіць завочна паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Як піша «Вясна», сярод іх «заклікі да санкцый», «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

Разам з Каўрыгіным паводле эканамічных артыкулаў будуць судзіць яшчэ чатырох чалавек — М. Баярчука, Тацяну Ярмольчык, А. Варашкевіча і А. Салаўёва. Пра гэта паведамляецца на сайце Вярхоўнага суду.

У Кобрыні за ўдзел у пратэстах затрымалі яшчэ аднаго чалавека

Гэта як мінімум дзясяты жыхар Кобрыня, якога затрымалі з пачатку году за ўдзел у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту, піша «Вясна».

У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Іван Літвін.

Затрымалі за данаты палку Каліноўскага і фонду BySol

На відэа затрыманы кажа, што раней працаваў у прадстаўніцтве «Вольва Груп БЛР» і што ў 2020 годзе два разы выходзіў на мітынгі, а таксама 10 разоў заданаціў праз PayPal палку Каліноўскага і фонду BySol, паведамляе «Вясна».

У якім статусе затрыманы і па якіх артыкулах яго абвінавачваюць, невядома.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG