Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі пройдзе суд па справе ўкраінкі, якую па абмене вызвалілі зь беларускай турмы, і яе сяброўкі з Мазыра


Натальля Захаранка пасьля абмену палоннымі. Скрышнот зь відэа Ўкраінскай службы Радыё Свабода
Натальля Захаранка пасьля абмену палоннымі. Скрышнот зь відэа Ўкраінскай службы Радыё Свабода

У Гомлі зноў пройдзе суд па справе грамадзянкі Ўкраіны Натальлі Захаранкі, якую нядаўна па абмене вызвалілі зь беларускай турмы, і яе сяброўкі з Мазыра Ларысы Крупы, паведамляе «Гомельская вясна».

Суд прызначаны на 21 жніўня ў Гомельскім абласным судзе, вынікае з графіку паседжаньняў:

У раскладзе ўказана, што будуць абмяркоўвацца «іншыя пытаньні, зьвязаныя з прывядзеньнем прысуду, вызначэньня, пастановы ў выкананьне».

З чым менавіта зьвязанае новае пасяджэньне суда ў справе Наталіі Захаранкі і якія могуць быць пытаньні прывядзеньня прысуду ў выкананьне, калі пакараную выдалі іншай краіне, пакуль невядома.

  • У ліпені 2024 году Ўкраіна і Расея чарговы раз абмяняліся ваеннапалоннымі. У рамках гэтага абмену былі вызваленыя дзесяць украінцаў, пяцёра зь якіх знаходзіліся ў беларускіх турмах. Адна з вызваленых — жыхарка Чарнігава Натальля Захаранка.
  • Наталія Захаранка — прадпрымальніца, у 2022–2023 годзе яна практычна штомесяц езьдзіла ў беларускі Мазыр праз Польшчу. Яна перавозіла людзей, дакумэнты, рэчы. Мяжа Беларусі з Украінай пасьля ўварваньня Расеі закрытая, таму паслугі Натальлі карысталіся попытам. Яна кажа, што часта вывозіла беларусаў ва Ўкраіну, да сваякоў.
  • Практычна год да Натальлі не было прэтэнзій у беларускіх уладаў. Але ў ліпені 2023 году яна раптам зьнікла ў Мазыры і знайшлася ў гомельскім СІЗА.
  • Сёлета ў пачатку сакавіка Анатоль Сотнікаў, прызначаны Лукашэнкам на пасаду судзьдзі ў Гомель, прызнаў Натальлю Захаранку вінаватай у «агентурнай дзейнасьці» і прысудзіў ёй 9 гадоў зьняволеньня. Суд быў закрытым. Праваабаронцы прызналі Захаранку палітзьняволенай.
  • Яе сяброўку з Мазыра Ларысу Крупу Сотнікаў тады назваў вінаватай у неданясеньні аб злачынстве і загадаў спагнаць з яе штраф, памерам 4 тысячы рублёў.


Свабода расказвала гісторыю Натальлі Захаранкі:

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG