У чацьвер увечары ў Гомельскім гарадзкім цэнтры культуры адбыўся дзьвюхгадзінны канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча.
Шэраг нарвэскіх журналістаў і навукоўцаў лічаць, што праваабаронцы “надзвычай палітызуюць паездку ляўрэата “Эўрабачаньня-2009” Аляксандра Рыбака ў Менск.
Падоўжаны тэрмін падачы дакумэнтаў на атрыманьне візы гледачам музычнага фэсту Вe2gether. Дакумэнты можна здаць да 5 чэрвеня.
Канцэрт барда і паэта Сержука Сокалава-Воюша прагучаў увечары 1 чэрвеня ў Менску ў сядзібе БНФ. Сокалаў-Воюш выканаў старыя гіты з цыкляў “Песьні касінераў” і “Песьні слуцкіх паўстанцаў”.
30 траўня амніставалі двух менчукоў, абвінавачаных у зьнішчэньні памятных крыжоў у Курапатах. Паведамленьне пра тое, што юнакі трапілі пад амністыю, выклікала неадназначную рэакцыю ў грамадзтве.
30 траўня ў Данькаў-клюбе ў Менску адзначылі 10-годзьдзе часопісу “Студэнцкая думка”, закрытага ўладамі 4 гады таму, але ня зьнішчанага.
Паездка “нацыянальнага героя Нарвэгіі” на радзіму ў Беларусь не засталася па-за ўвагай нарвэскіх праваабаронцаў і палітолягаў.
Лідзкія ўлады першыя ў вобласьці пажадалі ўвекавечыць памяць пра аднаго з кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і паставіць конную статую вялікага князя Гедыміна, аднак нічога не зрабілі.
Сёньня ў Віцебску распачаўся продаж квіткоў на фэстывальныя канцэрты. Самыя дарагія каштуюць 350 тысяч рублёў — гэта квіткі на ўрачыстае адкрыцьцё “Славянскага базару”.
Ня выключана, што ў свой наступны прыезд Рыбак засьпявае па-беларуску, яму перадалі пераклады на беларускую мову ягонай “Казкі”, зь якой Аляксандар перамог у Маскве.
Сёньня ў Менску — трыюмфатар нядаўняга сьпеўнага конкурсу “Эўрабачаньне-2009” Аляксандар Рыбак.
У сядзібе партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя творчага аб’яднаньня пісьменьнікаў-хрысьціянаў “Дабравест”.
Сёньня ўвечары ў Горадні былі шэф-рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько і гісторык Аляксандар Пашкевіч. Яны прывезьлі новыя кнігі незалежных выдаўцоў і нумар часопіса Arche, прысьвечаны гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
Першы беларускі інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры прэзэнтаваўся ўвечары 27 траўня ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.
Сёньня кампанія “Будзьма!” падвяла вынікі фотаконкурсу “Будзьма беларусамі!”, у якім узялі ўдзел больш за 150 аўтараў з розных мясьцінаў Беларусі, а таксама з розных краінаў сьвету.
Сяржук Вітушка: “Найлепшым перакладам зьяўляецца пераклад “пра дзяўчынку-аблачынку”. Аўтар гэтага перакладу — нехта Кастусь Знарачан”.
26 траўня адбылося паседжаньне Грамадзкай назіральнай камісіі па абароне гісторыка-культурных каштоўнасцяў пры Міністэрстве культуры. Рада была створаная зь ініцыятывы Таварыства аховы помнікаў, на першым паседжаньні старшынём камісіі быў абраны намесьнік старшыні Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч, сакратаром Антон Астаповіч, старшыня таварыства аховы помнікаў. Пра вынікі першага паседжаньня камісіі ў праграме "Начная Свабода" распавяла гісторык, доктар урбаністыкі і архітэктуры Ірына Лаўроўская.
“Гэтая кніга — усім кнігам году кніга”, такую ацэнку даў старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч кнізе Ўладзімера Някляева “Цэнтр Эўропы”.
Дасьледчык мала вядомых фактаў беларускай гісторыі Анатоль Тарас распачаў выпуск гістарычнага альманаху з назвай “Дзяды”.
На адкрытай пляцоўцы аэраклюбу “Баравая” сёньня адбываецца першы фэстываль “Bela Music-2009” з удзелам вядучых гуртоў краіны, што працуюць ў галіне актуальнай жывой музыкі.
Магілёўскі гісторык Ігар Пушкін сёньня прэзэнтаваў грамадзкасьці сваю кнігу “Узброены супраціў ва Ўсходняй Беларусі (20-30-я гады XX стагодзьдзя)”.
“Я сам зьдзіўлены, што палюбіў тое, што можна было і не палюбіць”, так выказаўся 21 траўня амбасадар Каралеўства Швэцыя Стэфан Эрыксан пра сваё захапленьне беларускай культурай.
Што значыць быць папулярным пісьменьнікам у Беларусі і Швэцыі? Якія кнігі становяцца бэстсэлерамі ў Беларусі і Швэцыі?
Іх праграму адкрывала прэзэнтацыя першай беларускамоўнай кнігі Дзьмітра Плакса “Трыццаць тэкстаў”, якая адбылася ў сталічным Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.
З нагоды 55-годзьдзя беларускай "Свабоды" мы падрыхтавалі падарунак — мікрасайт “Начная чытанка-2” --> http://realaudio.rferl.org/be/www-modul-NCh2/index.html .
Фэст “Беларуская вясна” завяршыўся ўчора ва Ўкраіне. Пра вынікі фэсту гутарым зь ягонай куратаркай Марыяй Мартысевіч.
20 траўня, у сераду, літаратар, перакладчык, журналіст, прадусар беларускіх праграмаў “Радыё Швэцыя” Дзьмітры Плакс прэзэнтуе ў Менску сваю новую кнігу “Трыццаць тэкстаў”. Прэзэнтацыя адбудзецца а 19-й гадзіне ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.
Самым незвычайным сярод айчынных музэяў акадэмік Радзім Гарэцкі лічыць музэй валуноў, разьмешчаны ў сталічным мікрараёне Ўручча.
Два беларусы, якія бралі ўдзел у “Эўрабачаньні-2009” у Маскве, паказалі адрозныя вынікі.
Рэжысэр Андрэй Кудзіненка, чый фільм “Акупацыя. Містэрыі” быў забаронены для паказу ў Беларусі, атрымаў прапанову зноў здымаць на “Беларусьфільме”.
У гарадзенскім Новым замку ў нядзелю другі раз правялі “Ноч у музэі”. Летась гваздом праграмы стала старажытная шахматная ладзьдзя, скрадзеная з экспазыцыі, але знойдзеная і вернутая ў музэй. Цяперашняй рэліквіяй стала “канстытуцыя” сойму 1793 году, які зацьвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай. Фаліянт быў выстаўлены ў залі гістарычна-археалягічнага музэю, дзе адбыўся гэты сумнавядомы сойм, названы “маўклівым”.
Магілёўскія музэі далучыліся да агульнаэўрапейскай акцыі “Ноч музэяў”. Да дваццаці трох гадзінаў у суботу жыхары абласнога цэнтру мелі магчымасьць пабачыць экспазыцыі абласнога краязнаўчага музэю й музэю этнаграфіі. Паводле музэйных супрацоўнікаў, за пяць гадзінаў акцыі выстаўныя залі наведалі сотні магілёўцаў. Наш карэспандэнт наведаў музэй этнаграфіі і паглядзеў тамтэйшую выставу “Зямлі роднай кругавод”.
Набраўшы ў фінале конкурсу “Эўрабачаньне-2009” у Маскве 387 пунктаў, Аляксандар Рыбак перамог зь вялікім адрывам ад канкурэнтаў.
Фэстываль духоўнай музыкі “Магутны Божа” сёлета будзе праходзіць толькі тры дні замест традыцыйных пяці-сямі. Ня будзе ўрачыстасьцяў адкрыцьця й закрыцьця фэстывалю.
14 траўня гурт “Стары Ольса” даў у Горадні трохгадзінны канцэрт, які закончыўся а 22-й гадзіне.
З аматарамі творчасьці Васіля Быкава сустрэлася ўдава пісьменьніка Ірына Міхайлаўна і сябры Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч.
Беларускі сьпявак, які ня выйшаў у фінал конкурсу “Эўрабачаньне”, Пятро Ялфімаў, абвінавачвае ў сваёй няўдачы кіраўніцтва беларускай дэлегацыі, а таксама журналістаў Беларускага тэлебачаньня, якія не зьвярталі на яго ўвагі ў Маскве.
Каля 100 чэскіх дакумэнталістаў і рэпартэраў разам з сотнямі за 24 гадзіны спрабавалі пасьпець улавіць жыцьцё і атмасфэру Чэскай Рэспублікі.
Яго выпусьціла кампанія “West Records”, а падрыхтаваў унікальнае выданьне вядомы сьпявак і дасьледчык айчыннай клясычнай музыкі, кіраўнік “Беларускай капэлі” Віктар Скорабагатаў.
У Маскве прайшоў першы паўфінал песеннага конкурсу «Эўрабачаньне». Эўрапейскія тэлегледачы абралі 10 удзельнікаў, якія працягнуць змаганьне.
Сёньня ў Горадні адкрылася выстава маладых польскіх мастакоў з Гданьску, якая мае назву “Абсэрваторыя рэчаіснасьці” — паводле назвы іхняга аб’яднаньня.
Сёньня ў Маскве стартаваў сьпеўны конкурс “Эўрабачаньне-2009”. Прадстаўнікі 37 эўрапейскіх краінаў паспрачаюцца за месца ў фінале — у наступны раўнд пройдуць па 10 лепшых.
Сёньня ў Маскве будзе дадзены старт сьпеўнаму конкурсу “Эўрабачаньне-2009”. Якія шанцы ўдзельніка ад Беларусі Пятра Ялфімава?
Вядучыя бібліятэкі, музэі і іншыя культурныя інстытуцыі краіны атрымаюць гэтымі днямі ў дар унікальнае выданьне – “Кнігу Вялікага княства Літоўскага”.
Сёньня ў Магілёве адбылася прэзэнтацыя кнігі “Гульня ў гарады”. Кніжка пабачыла сьвет намаганьнямі Цэнтру сацыяльных інавацыяў і Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў.
Да такой высновы прыйшла большасьць акрэдытаваных на конкурсе Эўрабачаньне 2009 журналістаў і спэцыялістаў.
Сёньня ўвечары ў Горадні адбылася прэзэнтацыя кнігі “Васіль Быкаў: гісторыя жыцьця”.
Сёньня ўвечары ў менскай краме “Падземка” адбылася традыцыйная сустрэча аўтара з чытачамі. Фармат гандляр-пакупнік асвойваў філёзаф і культуроляг Валянцін Акудовіч.
Толькі што выйшла ў сьвет кніга журналіста Аляксандра Тамковіча “Жанчыны”.
Загрузіць яшчэ