Гэтае прызнаньне ён зрабіў на добрай беларускай мове ў прысутнасьці сваіх землякоў на супольнай літаратурнай імпрэзе, якая адбылася сёньня ў тэатральнай залі Акадэміі мастацтваў.
Вечарына адбывалася ў праграме Дзён швэдзкай культуры, якія распачаліся 20 траўня. Яны адбываюцца ў Беларусі ўжо ў восьмы раз пры падтрымцы Швэдзкага інстытуту. Ягоная прадстаўніца Юдыф Блэк сказала, што яе краіна вельмі зацікаўленая ў мацаваньні культурных стасункаў зь Беларусьсю. Адным з вынікаў гэтага стаўся выхад па-беларуску першага зборніка апавяданьняў сучасных швэдзкіх пісьменьнікаў. Складальніца і адна з самых актыўных маладых перакладчыц са швэдзкай Вольга Цьвірка (Рызмакова) сказала:
“З боку маладога выдавецтва „Галіяфы“ прыйшла прапанова зрабіць сумесны праект — зборнік сучаснага швэдзкага апавяданьня. Нам гэтая ідэя вельмі спадабалася і мы пачалі працаваць. Атрымалі са Швэцыі сьпіс зь імёнамі найбольш цікавых швэдзкіх пісьменьнікаў-навэлістаў і пачалі перакладаць. У выніку ў нас атрымалася гэтая кніжка”.
Дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Міхась Башура на прэзэнтацыі прызнаўся, што ў хуткім часе яшчэ выйдуць зборнікі сучаснай швэдзкай паэзіі і сучаснай драматургіі. Для тых жа, хто хоча чытаць швэдзкую літаратуру ў арыгінале, выдавецтва “Радыёла-плюс” выпусьціла “Кароткую граматыку швэдзкай мовы”, якую склала Вольга Цьвірка (Рызмакова) і якая таксама прэзэнтавалася на сёньняшняй вечарыне.
Свае творы на імпрэзе чыталі швэдзкія літаратары Мікаэль Ніэмі, Пэтэр Фробэрг Ідлінг, Андрэас Матсан, Улінэ Сьціг, Аніка Нурлін. Беларускія пераклады іх чытала акторка купалаўскага тэатру Алена Іваньнікава.
Беларускую літаратуру рэпрэзэнтавалі Анатоль Вярцінскі, Людміла Рублеўская, Валерыя Кустава і Андрэй Хадановіч, які і вёў вечарыну.
А паэт Алесь Разанаў прапанаваў свайму перакладчыку на швэдзкую Дзьмітру Плаксу выступіць тандэмам, які выклікаў захапленьне публікі.
І ня менш, чым пісьменьнікам, публіка пляскала амбасадару Каралеўства Швэцыя ў Беларусі Стэфану Эрыксану, які сказаў:
“Цікаўцеся швэдзкай літаратурай, швэдзкай культурай, але перш за ўсё паважайце і любіце сваё роднае слова, сваіх пісьменьнікаў. Чытайце іх, паважайце іх, яны гэтага заслугоўваюць”.