СЛУХАЦЬ:
Пётар Ялфімаў зь песьняй Eyes That Never Lie выступаў у першым паўфінале. Занятае ім месца стане вядомым пасьля фіналу 16 траўня.
Апрэч Беларусі, не прайшлі паўфінальны адбор Чарнагорыя, Чэхія, Бэльгія, Андора, Швэйцарыя, Баўгарыя і Макэдонія.
За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе (ад 2004 году) прадстаўнік Беларусі толькі аднойчы выйшаў у фінал. У 2007 годзе Дзьмітры Калдун заняў шостае месца сярод усіх удзельнікаў.
14 траўня ў дргуім паўфінале выступіць ураджэнец Беларусі з Нарвэгіі Аляксандар Рыбак, які лічыцца адным з фаварытаў сёлетняга конкурсу.