30 траўня амніставалі двух менчукоў, абвінавачаных у зьнішчэньні памятных крыжоў у Курапатах. 27 мая Паўлу Астрэйку і Вадзіму Шышко было прад’яўлена абвінавачаньне па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства), якая прадугледжвае арышт на тэрмін ад трох да шасьці месяцаў, або абмежаваньне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленьне волі на тэрмін ад аднаго году да шасьці гадоў. Але праз тры дні пракуратура Менскага раёну зацьвердзіла пастанову аб амніставаньні абвінавачаных, бо ў час учыненьня злачынства маладыя людзі былі непаўналетнімі.
Паведамленьне пра тое, што юнакі трапілі пад амністыю, выклікала неадназначную рэакцыю ў грамадзтве. З аднаго боку, былі спадзевы, зьвязаныя з тым, што ўпершыню за многія гады сьледзтва прад’явіла абвінавачаньне канкрэтным асобам, якія падазраюцца ва ўчыненьні актаў вандалізму ў Курапатах, і яны будуць пакараныя. З другога боку, некаторыя людзі перакананыя, што падлеткі ня самі наважыліся на такі ўчынак, а за імі стаялі дарослыя.
Сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валер Буйвал выказаў такое меркаваньне:
“Ніхто не чакаў справядлівасьці ад несправядлівага антыбеларускага рэжыму, ад ягонага суду, сьледзтва. Такіх ілюзіяў не было ў мяне, у маіх калегаў прынамсі. Што да гэтых двух вандалаў і астатніх злачынцаў, якія твораць свае гнюсныя, злачынныя справы ў Курапатах, то няхай яны на гэтыя амністыі не разьлічваюць. Адзіны спосаб, якім яны могуць забясьпечыць сабе спакойнае жыцьцё ў будучыні, — поўны расповед пра тое, хто пасылае іх, якія структуры, якія людзі”.
Абаронцы Курапатаў не жадаюць помсьціць падлеткам, не чакаюць жорсткага пакараньня і расправы — яны жадаюць, каб зламысьнікі ўсьвядомілі, што яны рабілі, каб раскаяліся. Сябра КХП-БНФ Алесь Чахольскі кажа:
“Я ім дарую. Але ў іх не было пакаяньня. Усё ж такі трэба ім схадзіць у храм, пакаяцца, прыйсьці да тых жа крыжоў, стаць на калені, памаліцца. Разам са сваімі бацькамі — таму што я бачыў паводзіны бацькоў у міліцыі. Так што я б раіў бацькам туды прыйсьці. Акрамя гэтага, праваахоўныя органы павінны былі правесьці ў школах, у мікрараёне каля Курапатаў гутаркі: што гэта за месца, хто там расстраляны. Нельга хадзіць і гадзіць на магілах продкаў. Гэта ня наша, не беларуская традыцыя, не беларуская культура. У беларускай традыцыі — заўсёды павага да магілаў сваіх продкаў”.
Мая Кляшторная, дачка расстралянага ў Курапатах паэта Тодара Кляшторнага, перакананая, што падлеткі ня самі на гэта адважыліся: за імі стаялі дарослыя, вопытныя людзі, а моладзь проста падставілі. І яна верыць, што для іх гэта таксама будзе ўрокам:
“Я думаю, што гэтыя непаўналетнія таксама набылі нейкі досьвед, веды. Я заўсёды спадзяюся, што моладзь можна павярнуць тварам да ісьціны. Добра, што іх затрымалі, што прайшлі яны праз суд, перад кімсьці яны спачатку героямі былі, а потым задумаліся і мяняюць свой шлях і ўвогуле погляды. У мяне вера ў тое, што душы іх, каля яны прайшлі гэты шлях — гэта і пекла было, на лаве падсудных знаходзіліся — я думаю, што пасьля гэтага душы іх прасьвятлелі. Спадзяюся на гэта”.
Дарэчы, цяпер па фактах вандалізму ў Курапатах расьсьледуюцца яшчэ дзьве крымінальныя справы.§