Канцэрт беларускага барда і паэта Сержука Сокалава-Воюша прагучаў увечары 1 чэрвеня ў Менску ў сядзібе БНФ. Сокалаў-Воюш выканаў старыя гіты з цыкляў “Песьні касінераў” і “Песьні слуцкіх паўстанцаў”, а таксама некалькі нядаўніх з кружэлкі “Песьні лісоўчыкаў”. Ня так даўно бард удзельнічаў ў конкурсе “Свабоды” на найлепшы пераклад песьні Аляксандра Рыбака “Казка”. Аднак прасьпяваць свой варыянт сёньня Сяржук адмовіўся.
Свой выступ Сяржук Сокалаў-Воюш пачаў з прыгадаў пра самы першы канцэрт на турыстычным фэсьце чвэрць стагодзьдзя таму яшчэ ў часы студэнцтва. Тыя песьні задумваліся як спроба стварэньня беларускамоўнай сьпеўнай традыцыі пры сяброўскіх вогнішчах, але адразу ж зрабіліся адраджэнцкімі шлягерамі.
Цыкль, прысьвечаны загіблым у сталінскіх турмах і лягерах, зьмяняўся цыклем пра паўстанцаў супраць расейскіх захопнікаў, а затым нарадзіліся песьні пра гісторыю нацыянальных сымбаляў. Гэтыя песьні сталі гімнамі нацыянальнай моладзі, многія зь яе прадстаўнікоў запачаткавалі потым незалежныя культурніцкія і палітычныя арганізацыі. Пасівелыя і паспакайнелыя, як і сёньняшняя манэра выкананьня знанага барда, яны задавалі яму шмат пытаньняў. Не прамінулі спытаць і як стасуецца радок “Мне краёў чужых ня трэба” з “Аксамітнага летняга вечару” з ужо амаль дваццацігадовым жыцьцём за мяжой. Адказ быў такі:
“Чалавеку, які апынаецца на чужыне, зусім не азначае, што яму тыя краі трэба. Часам жыцьцё так складваецца, што выбару няма. Таму — усё на месцы і я на месцы”.
А на просьбу прасьпяваць у сваім перакладзе песьню “Казка” пераможцы “Эўрабачаньня” беларуса з Нарвэгіі Аляксандра Рыбака ён аджартаваўся:
“Скрыпкі няма”.
І прасьпяваў свой іншы пераклад — “Жураўлі” на словы аварскага паэта Расула Гамзатава.