У гарадзенскім Новым замку ў нядзелю другі раз правялі “Ноч у музэі”. Летась гваздом праграмы стала старажытная шахматная ладзьдзя, скрадзеная з экспазыцыі, але знойдзеная і вернутая ў музэй. Цяперашняй рэліквіяй стала “канстытуцыя” сойму 1793 году, які зацьвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай. Фаліянт быў выстаўлены ў залі гістарычна-археалягічнага музэю, дзе адбыўся гэты сумнавядомы сойм, названы “маўклівым”.