14 траўня на сцэне сталічнага Палацу прафсаюзаў прагучыць канцэрт-прэзэнтацыя аўдыёдыска “Чатыры стагодзьдзі беларускай вакальнай музыкі”. Яго выпусьціла кампанія “West Records”, а падрыхтаваў унікальнае выданьне вядомы сьпявак і дасьледчык айчыннай клясычнай музыкі, кіраўнік “Беларускай капэлі” Віктар Скорабагатаў.
Па гэтым выданьні можна вывучаць гісторыю ўсёй занатаванай беларускай вакальнай музыкі — ад барочных твораў з “Полацкага сшытку” да сучасных песьняў Ігара Лучанка. А ўзьнікла ідэя выдаць на адным дыску лепшыя ўзоры беларускага клясычнага сьпеўнага багацьця, назапашанага за чатыры стагодзьдзі, дзякуючы двум замежным канцэртам студэнтаў Беларускай акадэміі музыкі. Першым зь іх быў леташні ўдзел у фэсьце Маскоўскай кансэрваторыі “Зьбіраем сяброў”.
Віктар Скорабагатаў: “Там проста ёсьць дзьве ўмовы абавязковыя: гэта павінны быць студэнты і выконваць яны павінны абавязкова музыку сваёй краіны. Выступіла на тым фэсьце Алена Золава, вельмі ўдала выступіла. Той фэст праходзіў летам, а ўвосень мы паказалі гэтую праграму дома на сцэне нашай Акадэміі музыкі. Зноў вельмі спадабалася. Ну, тут ясна — тут свая публіка, свае знаўцы”.
Праграму айчыннай клясыкі ў выкананьні таленавітай студэнткі, далучыўшы да яе выступ яшчэ аднаго студэнта Юр’я Гарадзецкага, кіраўніцтва акадэміі ўключыла ў сьвяточны канцэрт з нагоды 75-годзьдзя вучэльні. На той імпрэзе сярод іншых былі госьці з Уроцлаўскай акадэміі музыкі, якія запрасілі маладых беларускіх выканаўцаў з гэтай праграмай да сябе. У Польшчы іх выступ меў таксама вялікі розгалас.
Пра посьпех праграмы Алены Золавай і Юр’я Гарадзецкага дачуліся ў кампаніі гуказапісу “West Records” і прапанавалі выдаць дыск. За непрацяглы час дыск быў зроблены. На ім можна пачуць творы, пра існаваньне якіх беларуская публіка яшчэ дваццаць гадоў таму нічога ня ведала, кажа Віктар Скорабагатаў.
“Гэта „Полацкі сшытак“, „Куранты“ — такі зборнік 1733 году, зборнік „Жальбы“ канца XVII — пачатку XVIII стагодзьдзяў, які прадстаўлены кампазытарам Германоўскім. Гэта я акрэсьліў тыя помнікі, якія тычацца часу барока. Што тычыцца часу клясыцызму, то тут і Голанд, і Казлоўскі, і Міхал Клеафас Агінскі, а таксама яшчэ і Рафаіл Вардоцкі. Гэта выкладчык Забельскай гімназіі. Што тычыцца часу рамантызму, то яго прадстаўляюць Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Антоні Радзівіл — аўтар першага ў сьвеце опэрнага „Фаўста“ на сюжэт Гётэ”.
Кампазытары дваццатага стагодзьдзя, прадстаўленыя на дыску, добра вядомыя слухачу, за выняткам хіба Сымона Рак-Міхайлоўскага, аўтара “Зоркі Вэнэры” на верш Максіма Багдановіча.
Выдадзены дыск натхніў выхаванцаў спадара Скорабагатава, і яны працягваюць расшукваць і развучваць беларускую вакальную спадчыну. На заўтрашнім канцэрце Алена Золава і Юры Гарадзецкі, — абое, дарэчы, цяпер ужо салісты нацыянальнай опэры, — будуць сьпяваць ня толькі запісаныя на дыску творы, але і новыя, ніколі раней ня чутыя сучаснымі слухачамі.