Сярод тэмаў першага выпуску – зьмена межаў Беларусі ў ХХ стагодзьдзі, сумная дэмаграфія стратаў беларусаў, імпэрская палітыка Расеі, Янка Купала і незалежнасьць Беларусі, а таксама падборка артыкулаў, дасланых летась на конкурс Радыё Свабода ў зьвязку з 90-годзьдзем абвяшчэньня незалежнасьці БНР
Карней: Спадар Анатоль, апошнім часам вы выдалі некалькі працаў, якія для многіх па-новаму адкрываюць гістарычныя старонкі...
Тарас: Так, я выдаў ужо тры кніжкі аб беларускай гісторыі, якія маюць, без перабольшаньня, велізарны посьпех. І гэты посьпех падштурхнуў мяне да думкі, што варта пачаць выдавецтва аб беларускай гісторыі. Аб праблемах, аб тых пытаньнях нашай гісторыі, якія яшчэ ня вывучаныя, ня высьветленыя. Першы выпуск такога дайджэсту, альманаху ёсьць. Чаму альманах? Думка была такая: калі я буду прасіць аўтараў што-небудзь напісаць адмыслова, дык шмат гадоў пройдзе, пакуль гэта здарыцца. Гэта ўжо праверана. Таму я вырашыў пайсьці іншым шляхам: браць ужо надрукаваныя артыкулы. Напрыклад, у “Беларускім гістарычным аглядзе”, у часопісах “Arche”, “Спадчына”. Ёсьць вельмі цікавыя рэгіянальныя выданьні, прыкладам, “Лідзкі летапісец”, “Гістарычная брама”, “Гістарычны альманах”, якія выходзяць у Берасьці і Горадні. Шлях аказаўся эфэктыўны і ў мяне ўжо і на другі выпуск, і на трэці шмат чаго ёсьць”.
Карней: Па-першае, якая меркаваная пэрыядычнасьць альманаху, а, па-другое, чаму бальшыня матэрыялаў пра беларускую гісторыю друкуецца на расейскай мове?
Тарас: Увогуле закладзеная пэрыядычнасьць адзін раз на квартал. Што да мовы, то ў сваім уступным артыкуле я тлумачу: на жаль, насельніцтва нашай краіны ня ведае роднай мовы і ў значнай сваёй колькасьці ня хоча і ведаць. Але, мне здаецца, трэба рабіць усё магчымае дзеля таго, каб нацыянальная ідэя ўсё ж ішла ў масы. Ну і калі масы не йдуць да мовы, то трэба на гэтым этапе да іх прыстасавацца. Адсюль і такі разьлік.
Карней: Што прынцыпова не перакладаецца на расейскую?
Тарас: Перадусім вершы, якія я зьмяшчаю, яны, зразумела, толькі на беларускай мове. Бо, на маё меркаваньне, вершы наогул нельга перакладаць ні на якую мову.
Карней: “Чаму для свайго альманаху вы спыніліся менавіта на такой назьве – “Дзяды?”
Тарас: “Дзяды? Ну, па-першае, гэта нашы продкі. А гісторыя – гэта споведзь аб продках. Па-другое, Дзяды – гэта цудоўнае сьвята ўшанаваньня продкаў.
Карней: У першым нумары сабраныя вядомыя дасьледчыкі гісторыі: Захар Шыбека, Анатоль Грыцкевіч, Ігар Лялькоў, Аляксандар Грыцанаў, Алег Трусаў, Вадзім Дзеружынскі ды іншыя. Матэрыялы рыхтаваліся адмыслова для “Дзядоў” ці для кагосьці гэта стала канстатацыяй факту?
Тарас: Для некаторых - сапраўды канстатацыя. Напрыклад, у гэтым першым выпуску з двума аўтарамі нават не сустракаўся. Але ў мяне ёсьць дамова з выдаўцамі: Генадзь Сагановіч, якія выдае “Беларускі гістарычны агляд”, даў мне права друкаваць усялякі артыкул, які мне спадабаецца. І Валер Булгакаў, які выдае “Arche”, таксама даў мне такі дазвол. Зь іншымі дамаўляюся асабіста, цэлы шэраг артыкулаў людзі напісалі спэцыяльна для “Дзядоў”. Таму ня толькі будзе перадрук, а таксама і арыгінальныя матэрыялы.
Карней: Вас не турбуе, што з тэматыкай, якая на афіцыйным узроўні дагэтуль ня вельмі вітаецца, могуць узьнікнуць праблемы пры распаўсюдзе?
Тарас: Альманах мае рэгістрацыю як кніга, але разам з тым – і як пэрыядычнае выданьне. То бок, адзін раз дастаткова зарэгістравацца, і потым застаюцца адны і тыя ж выходныя дадзеныя. Зараз мы дамовіліся, каб у кожны раённы цэнтар хоць адзін асобнік пайшоў, а мо і два (а раённых цэнтраў 122), у некаторыя кнігарні пойдзе. Таму ахопім усю краіну і я не бачу тут нейкіх складаных праблемаў. Пакуль што. Да таго ж, мы сучаснасьці не кранаемся; гісторыя – гэта ня тое, што сёньня. Як адзін чалавек сказаў: пакуль усе не памруць, няма і гісторыі. Таму што пісаць пра сучаснасьць? Вось калі памруць і правыя, і левыя, дзяржаўныя дзеячы і апазыцыянэры, тады мы будзем ведаць, што пра іх можна сказаць.