Гэтымі днямі ў Менску, упершыню праз 18 гадоў пасьля ад’езду на пастаяннае жыхарства ў Нарвэгію, пабываў пераможца Эўрабачаньня — 2009 Аляксандар Рыбак. Учора 23-гадовы сьпявак беларускага паходжаньня ўзяў удзел у судзействе конкурсу “Новыя галасы Беларусі” на канале АНТ, а таксама прыняў удзел у канцэрце ў Палацы рэспублікі, дзе прасьпяваў свой зорны хіт “Казка”, а таксама беларускую “Купалінку”. Разам з сынам радзіму наведала і маці Аляксандра — Натальля. Сёньня днём абое вылецелі назад у Нарвэгію.
Паездка “нацыянальнага героя Нарвэгіі” на радзіму ў Беларусь не засталася па-за ўвагай нарвэскіх праваабаронцаў і палітолягаў.
Як заявіў у размове з тэлеканалам NRK, генэральны сакратар праваабарончай арганізацыі Amnesty Norge Джон Пэтэр Эгэнс, гэтая паездка, сапраўды, можа быць выкарыстана беларускім рэжымам у мэтах прапаганды.
З гэтым пагаджаецца і кіраўніца нарвэскай філіі “Міжнароднай Амністыі” Іна Цін. Яна мяркуе, што запрашэньне Аляксандра ў Менск ёсьць добра пралічанай акцыяй з боку беларускіх уладаў.
“Усё, што адбываецца на афіцыйнай беларускай сцэне, ня можа ня мець прапагандысцкага адбітку, лічаць прадстаўнікі „МА“. — Мы ведаем, што Лукашэнка вельмі добра выкарыстоўвае ў сваіх мэтах дзеячаў культуры і спорту. А удзел у гэтых шоў замежных артыстаў можа быць растлумачаны як легітымізацыя рэжыму”.
Паводле сыгналаў, якія паступілі ў Осла зь Беларусі, у многіх беларусаў, дзякуючы інфармацыі з афіцыйных СМІ, ствараецца ўражаньне, што Рыбака запрасіў у Менск сам прэзыдэнт Лукашэнка.
Як гаворыць Іна Цім, яе суайчыньнік Аляксандар Рыбак павінен быць надалей вельмі ўважлівым пры выбары музычнай арэны.
Тым часам вядомы нарвэскі экспэрт, прафэсар-палітоляг Б’ёрн Ністад рашуча супраць падобнай інтэрпрэтацыі удзелу Рыбака ў праекце дзяржаўнага тэлеканалу АНТ.
Палітоляг таксама нязгодны і з тым, што Беларусь называюць “апошняй дыктатурай Эўропы”. Ён лічыць, што сытуацыя ў гэтай краіне ніколькі ня горш, чым у іншых постсавецкіх рэспубліках.
“Так, сапраўды, у гэтай краіне існуе жорсткі кантроль над СМІ ды перасьлед апазыцыі, аднак нельга адмаўляць тое, што Лукашэнка па-ранейшаму карыстаецца масавай падтрымкай сярод насельніцтва. Гэта вельмі адрозьніваецца ад Украіны, дзе прэзыдэнт Юшчанка мае падтрымку самае болей сярод 4% насельніцтва”, — сказаў Ністад.
Сёньня ж папулярнае нарвэскае выданьне Dagbladet пачала друкаваць інтэрвію бацькі Аляксандра — вядомага нарвэскага скрыпача Ігара Рыбака. У сёньняшнім і заўтрашнім нумарах газэта раскажа пра сапраўдную прычыну, у выніку якой Ігар Рыбак вырашыў застацца ў Нарвэгіі, пра тое, як прымалася гэта рашэньне і як сябры нарвэжцы хавалі яго ад агента КГБ у сябе дома.