Сёньня кампанія “Будзьма!” падвяла вынікі фотаконкурсу “Будзьма беларусамі!”, у якім узялі ўдзел больш за 150 аўтараў з розных мясьцінаў Беларусі, а таксама з розных краінаў сьвету. Прызамі для пераможцаў будуць пэрсанальныя сайты-галерэі ад рэсурсу budzma.org.
Фатографы раскрывалі тэмы: “Людзі Беларусі” (асобы і характары беларусаў), “Краіна Беларусь” (краявіды і сытуацыі, якія падкрэсьліваюць унікальнасьць Беларусі), “Будзьма эўрапейцамі!” (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць эўрапейскасьць беларусаў). Журы конкурсу склалі вядомыя майстры візуальных відаў мастацтва: Міхал Анемпадыстаў, Анатоль Кляшчук і Андрэй Лянкевіч.
Адзін з арганізатараў конкурсу Севярын Квяткоўскі распавёў:
“Збольшага дасылалі нам работы маладыя людзі, да 30 гадоў, хаця ўдзельнічалі і сталыя аўтары. Сталася так, што маладыя людзі, калі гаворка ішла пра краіну Беларусь, больш зьвярталі ўвагу на помнікі архітэктуры. Калі гаворка вялася пра людзей Беларусі, то збольшага людзі Беларусі вачыма нашых грамадзянаў — гэта людзі сталага веку, якія жывуць у вёсцы. Такім чынам, сталыя людзі, вёска, прырода і помнікі архітэктуры”.
Андрэй Рогач са Смаргоні перамог у намінацыі “Людзі Беларусі”. Ён абсалютны пераможца — перамагаў у чатырох зь пяці тураў:
“Я браў тэму самабытнасьці, таму што ў нас яна яшчэ захавалася, у нашых бабулек. А ў Эўропе ўжо няма бабулек, там пажылыя жанчыны. А ў нас хустачкі, бабулькі”.
У намінацыі “Краіна Беларусь” перамог Юры Макарчук зь Берасьця. Ён — фотакарэспандэнт недзяржаўнай газэты “Брестскій курьер”, пра конкурс даведаўся з сайту БАЖу.
“Канечне, і маральнае задавальненьне, і сайт. Атрымаць сайт бясплатны, каб публікаваць свае працы, вельмі здорава. Таму што газэта выйшла, і ўсё хутка забываецца. А тут застаецца”.
У намінацыі “Будзьма эўрапейцамі!” перамагла Сьвятлана Станкевіч са Смаргоні. Усе ляўрэаты атрымалі сымбалічныя ключы ад уласных сайтаў.
Для пераможцаў сьпявала Кася Камоцкая. Пра мастацтва фатаграфіі Кася кажа:
“Я вельмі зайздрошчу людзям, якія займаюцца візуальным мастацтвам. Яно для мяне больш цікавае, чым слова альбо песьня. Фатаграфія выклікае столькі асацыяцыяў, столькі думак, колькі, мне падаецца, ніводзін верш бы ня выклікаў. Большая прастора для фантазіі, большая прастора для бачаньня”.
Каардынатарка кампаніі “Будзьма!” Ніна Шыдлоўская:
“Я шчыра падчас усяго конкурсу спачувала нашаму журы: вызначыць трох пераможцаў было вельмі цяжка. Насамрэч наша кампанія „Будзьма беларусамі!“ вельмі і вельмі багатая. Дзякуючы гэтаму конкурсу, зьявіліся новыя цікавыя кантакты з самімі аўтарамі, зь людзьмі, дык яшчэ ў нас ёсьць унікальны фотаальбом, які настолькі цікавы, арыгінальны. А той, хто ўсе гэтыя здымкі не праглядаў, — знайдзіце час, зайдзіце на сайт і час ад часу рабіце сабе прыемны, натхняльны адпачынак, праглядаючы ўсе працы”.