Карэспандэнт: Пачаўся бой віцязяў, супраць іх выйшаў бяззбройны маладзён, які іх неяк перамог. Сцэну назіраў паэт Юры Гумянюк, ён фатаграфаваў. Скажыце, маладзён, які паказваў прыёмы з касой, неяк нагадаў беларускіх касінераў ці не?
Гумянюк: Крышачку нагадаў. Я хачу сказаць, што назіраў за першай часткай, што адбылася ў Старым замку, там сама стылістыка была іншай – лучнікі, сярэднявечныя дамы, – мне яны ў стылёвым сэнсе больш спадабаліся.
Карэспандэнт: Тыя, хто прыйшоў на “Ноч у музэі” у Сэнатарскую залю Новага замку, змаглі адчуць атмасфэру сойму 1793 году. Дырэктар музэю Юры Кітурка паказаў месца, і ўсе павярнуліся ў той бок, дзе стаяў калісьці каралеўскі трон і сядзеў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Спадар Кітурка паказаў рукапісныя дакумэнты гэтага сойму, якія былі сшытыя ў асобную кнігу.
Спадар дырэктар, тут зачытвалі ўрыўкі з раману польскага пісьменьніка, нобэлеўскага ляўрэата Ўладыслава Рэйманта “Апошні сойм Рэчы Паспалітай”. Атрымліваецца, што беларускія пісьменьнікі не зьвярталіся да гэтай тэмы?
Кітурка: Не, гэта сапраўды так, не зьвярталіся. Па праўдзе кажучы, усё XIX і таксама XX стагодзьдзі постаць Станіслава Аўгуста была вельмі непапулярная – ня толькі ў нас, але ў Польшчы, дзе да гісторыі ставяцца з большай павагай.
Карэспандэнт: Але мастакі гарадзенскія таксама не зьвярталіся да апошняга караля, хаця малявалі іншых гістарычных асобаў, таго ж караля Стэфана Баторага. У вашым музэі ёсьць бюст Станіслава Аўгуста, а вы б не хацелі мець і партрэт таксама?
Кітурка: Было б цікава мець яго партрэт, але ж яго няма дзе ўзяць, бо сапраўды апошняга караля ніхто не малюе.
Наведнікі “Ночы ў музэі” таксама ўбачылі ў замкавым падворку сцэны, падрыхтаваныя клюбам славянскага адзінаборства “Арыдан”, рок-опэру “Ісус Хрыстос – супэрзорка”, якую на прыступках Новага замку пад ночным небам паказалі навучэнцы пэдагагічнага каледжу.